Канюх-мышалоў

Сямейства

Лацінская назва: Buteo buteo
Ангельская назва: Common buzzard
Руская назва: Канюк обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: B. b. buteo— большая частка Еўропы;B. b. rothschildi — Азоры; B. b. insularum — Канарскія а-вы; B. b. arrigonii — Корсіка, Сардзінія;B. b. bannermanii — А-вы Зялёнага Мысa; B. b. vulpinus — паўн. Скандынавiя i ўсх. Еўропа, на Пд — да Каўказа i Сярэд. Азii; B. b. menetriesi — Крым, Каўказ, усх. Турцыя, паўн. Іран. Акрамя таго, iснуе яшчэ 4-5 падвiдаў.

Бiятоп:дрэвастоi (са старымi альбо адзiнкавымi высокiмi дрэвамi) у суседстве з адкрытымi тэрыторыямi, такiмi, як палi, лугi (таксама i горныя), стэпы i балоты. У гарах больш рэдкі (да вышыні 1000 м в.у.м.).

Гняздо:у развiлцы ў кроне высокага дрэва, у форме кола, плоскае, з сухiх галiн рознага памеру i таўшчынi; высцiлка з кары i моху (у некаторых раёнах — выключна з травы), часам з прымессю пуху. Наверсе гнязда — свежыя галінкі хваёвых дрэў. Гняздо таксама можа быць на скалах, рэдка на зямлі (у стэпах).

Яйкi:2-4 (1-6), пераважна ўздутыя, часам амаль элiптычныя. Афарбоўка зменлiвая; найбольш тыповыя: бела-жоўтыя, бела-зеленаватыя альбо светла-ржавыя. Плямы падвойныя: глыбокiя — фiялетава-карычневыя (часам з iржавым адценнем), паверхневыя — каштанава-бурыя. Памеры: 55,0 х 45,2 мм (50,0-61,0 х 40,0-48,0 мм).

Арэал:разарваны. Ад усёй Еўропы (акрамя крайняй Пн) праз цэнтр. i М. Азiю да Сахалiна i Японii; акрамя таго, ад паўд. Кiтая да Iндыi (уключна), лакальна ў паўд. i ўсх. Афрыцы i на Мадагаскары.

Пералёты:III-IV, IX-X. Паўднёвыя i заходнія папуляцыi аселыя, усходнееўрапейскiя, сiбiрскiя i ўсходнеазiяцкiя — пералётныя.

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, а таксама, паўд. Азiя, Пд Аравiйскага п-ва i Афрыка на Пд ад Сахары.

Беларусь:найбольш шырока распаўсюджаны і звычайны з драпежных птушак пералётны від. Транзітны мігрант. Вельмі рэдка адзначаецца на зімоўцы. Падвід B. b. vulpinus насяляе амаль усю тэрыторыю, птушкі з прыкметамі B. b. buteo адзначаюцца ў заходняй частцы краіны.

Адрознiваюць два падвiды: намiнальны B.b. buteo i ўсходнi B. b. vulpinus. Апярэнне ад глiнiста-палевага да бурага, некаторыя асобiны са святлейшымi і нават белымi плямамi знiзу, што робіць іх падобнымі да некаторых іншых драпежнiкаў. Пры адпаведным асвятленнi бачныя паласатасць i цямнейшае заканчэнне хваста, асаблiва ў светлых асобiн. Усходні канюх-мышалоў больш іржавага колеру, часта адсутнічаюць палосы на хвасце. Голас: працяглае, жалоснае «кiііі… кіііі», а таксама «клiйа». Даўжыня цела 50-57 см, размах крылаў 110-130 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © У. Сакалоўскі| Фота 2-4- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: