Кажаны


Што рабіць, калі кажан заляцеў у кватэру?

  • Не панікуй — кажан баіцца больш, чым ты.
  • Не спрабуй яго злавіць: можаш траўмаваць!
  • Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
  • Калі кажан заляцеў у цёплую пару года: дачакайся вечара, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
  • Калі кажан знойдзены ўзімку, неадкладна звані ў “Кажанаполіс” (+375 29 213 92 57), там звярку дапамогуць перажыць зіму.
  • Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках. Няма пальчатак? Акуратна накрый кажана каробкай, падсунь пад яе шчыльны аркуш паперы ці кардону і вынесі жывёлу на двор. Асцярожна пасадзі кажана на ствол дрэва ці іншую вертыкальную паверхню і пасля гэтага ўпэўніся, што жывёла адляцела.
  • Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.

Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

kazhan
Фота з staffstyle.ru

У Мінску працуе рэабілітацыйны цэнтр для рукакрылых “Кажанаполіс”. Валанцёры радыя адказаць на любыя пытанні і дапамагчы — звяртайцеся па тэлефоне гарачай лініі +375 29 213 92 57 (МТС, Viber), альбо на старонку ў Facebook facebook.com/kazhanapolis.

Кажаны не распаўсюджваюць COVID-19

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: