Шпакоўні і домікі для птушак


Якія бываюць домікі для птушак?


Домікі для птушак бываюць самыя розныя па форме і функцыям, якія выконваюць. Ёсць домікі для соваў, сініц, дзятлаў, шпакоў і іншых птушак. Знешні выгляд залежыць толькі ад вашай фантазіі: вы можаце зрабіць вялікі «шматпакаёвы» ці звычайны, у выглядзе сапраўднай чалавечай хаты ці проста прамавугольны.


Самымі папулярнымі з’яўляюцца шпакоўні. Пры наяўнасці адпаведных інструментаў іх можна зрабіць самастойна.


d1-81-d0-ba-d0-b2-d0-be-d1-80-d0-b5-d1-87-d0-bd-d0-b8-d0-ba-d0-b8
Малюнак узяты з masteru.org.ua

Па прыкладзе шпакоўні можна зрабіць домікі для сініц, валасяніц і некаторых іншых птушак. Аднак іх памеры трэба будзе зменшыць.


d0-b4-d1-83-d0-bf-d0-bb-d1-8f-d0-bd-d0-ba-d0-b0
Малюнак узяты з masteru.org.ua

У малым сінічніку могуць пасяліцца дробныя сініцы і валасяніцы, у вялікім — вялікія сініцы. 
Малы сінічнік. Дызайн схемы: Павел Пінчук, Вікторыя Кірылава

Малы сінічнік. Дызайн схемы: Павел Пінчук, Вікторыя Кірылава

Вялікі сінічнік. Дызайн схемы: Павел Пінчук, Вікторыя Кірылава

Вялікі сінічнік. Дызайн схемы: Павел Пінчук, Вікторыя Кірылава

Дамок для рудахвосткі. Дызайн схемы: Павел Пінчук, Вікторыя Кірылава

Дамок для рудахвосткі. Дызайн схемы: Павел Пінчук, Вікторыя Кірылава

Як развешваць домікі для птушак?

Шпакоўні звычайна развешваюць недалёка ад лугоў і палёў, на вышыні не менш за восем метраў ад зямлі. Домікі для сініц можна зафіксаваць на вышыні ад трох да васьмі метраў, у садах, парках ці недалёка ад іх. Там жа развешваюць домікі для валасяніц і плісак, на вышыні ад чатырох да шасці метраў.

Замацоўваць домікі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву. Лепш за ўсё проста прывязаць дротам, для гэтага ў верхняй частцы доміка робяць спецыяльныя петлі. Дрэва расце, таму лепш кожны год правяраць, каб дрот не ўеўся ў кару. Добра, калі домік будзе крыху нахіляцца наперад. Гэта дазволіць птушкам лёгка вылятаць з яго.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: