Сямейства Ібісавыя

Птушкі сярэдніх і вялікіх памераў з доўгай дзюбай, якая загнута ўніз альбо сплюшчана, з параўнальна доўгімі нагамі і доўгай, у палёце выцягнутай шыяй. Палавы дымарфізм адсутнічае. Жывуць у водна-балотных біятопах, гняздзяцца каланіяльна на дрэвах, кустах альбо зарасніках трыснягу. Харчуюцца беспазваночнымі, земнаводнымі, рыбамі, а таксама раслінамі. 31 від.

Спіс відаў:

Каравайка
Plegadis falcinellus
Колпіца
Platalea leucorodia

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: