Інтэрактыўны партал папуляцый водных і каляводных птушак

ад 9 верасня 2021 года

Глабальная некамерцыйная арганізацыя Wetlands International стварыла Партал папуляцый водных і каляводных птушак — інтэрактыўную анлайн-платформу, якая змяшчае самыя апошнія дадзеныя аб стане і размеркаванні папуляцый гэтых птушак у свеце.

Новы і палепшаны партал папуляцый водных і каляводных птушак з адкрытым доступам мае інтэрактыўны інтэрфейс з больш лёгкім пошукам ключавой інфармацыі аб апошніх ацэнках колькасці і тэндэнцыях больш чым 2500 папуляцый 870 відаў водных і каляводных птушак . Ён таксама мае раздзел аналізу, які дазваляе карыстальнікам ствараць розныя ўласныя інфармацыйныя зводкі ў графічнай форме. У ім утрымліваюцца спасылкі на 160 відаў водных і каляводных птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў адпаведнасці з Чырвоным спісам відаў Міжнароднага саюза аховы прыроды.

Дадатковая функцыя — прагляд карт межаў папуляцый для ўсіх папуляцый водных і каляводных птушак у свеце. Карты змяшчаюць больш чым 300 папуляцый на момант запуску і будуць паступова абнаўляцца, каб уключыць усе астатнія папуляцыі на працягу наступнага года.

Партал папуляцый вадаплаўных птушак можа дапамагчы абараніць сотні відаў вадаплаўных птушак, у тым ліку самую высокую здольную да палёту птушку ў свеце - індыйскага жураўля; на фотаздымку побач з белай чапляй на рысавым полі ў Гуджарат, Індыя. © Тэдж Мундкур.

Партал папуляцый вадаплаўных птушак можа дапамагчы абараніць сотні відаў вадаплаўных птушак, у тым ліку самую высокую здольную да палёту птушку ў свеце — індыйскага жураўля; на фотаздымку побач з белай чапляй на рысавым полі ў Гуджарат, Індыя. © Тэдж Мундкур.

Партал прадугледжаны для карыстання нацыянальнымі або мясцовымі структурамі і арганізацыямі, якія кіруюць водна-балотнымі ўгоддзямі або займаюцца іх захаваннем, дзе можна даведацца, колькі птушак дадзенага віду складае  1% у адпаведнай папуляцыі, для праверкі наяўнай сітуацыі і выяўлення патэнцыйных міжнародна або нацыянальна важных водна-балотных угоддзяў. Гэта дапаможа вызначыць прыярытэтныя ўгоддзі для надання тэрыторыям прыродаахоўнага статусу.

Партал спецыяльна распрацаваны для забеспячэння інфармацыяй па сучасных значэннях колькасці ў 1% папуляцый усіх відаў водных і каляводных птушак, які патрабуюцца для надання водна-балотным угоддзям статусу Рамсарскіх тэрыторый. Інфармацыя партала таксама дапамагае ў вызначэнні сеткі пралётных шляхоў у адпаведнасці з Планам дзеянняў Афрыканска-Еўразійскага пагаднення аб пералётных птушках (AEWA), сеткі маршрутаў у Цэнтральнай і Заходняй Азіі для сцерхаў і іншых водных і каляводных птушак, створанай у рамках CMS (Канвенцыі па захаванні мігроўных відаў дзікіх жывёл), вызначэні Усходнеазіяцка–Аўстралазійскага пралётнага шляху (EAAF) у рамках Партнёрства EAAF, у адпаведнасці з Дырэктывай Еўрапейскага Саюза па птушках, і Смарагдавай сеткай паводле Канвенцыі аб захаванні еўрапейскай флоры і фаўны, а таксама для кулікоў (shorebirds) у рамках Сеткі рэзерватаў кулікоў заходняга паўшар’я (WHSRN). Акрамя таго, партал забяспечвае крытэры для павелічэння колькасці і плошчы міжнародна важных аб’ектаў і спрыяе дасягненню мэтаў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў дачыненні да ахоўных раёнаў.

Для забеспячэння наяўнасці самай свежай інфармацыі рэзалюцыямі Рамсарскай канвенцыі было запатрабавана рэгулярнае абнаўленне ацэнак колькасці водна-балотных птушак для падтрымкі яе крытэрыя №6 і прыярытэтаў Рамсарскага стратэгічнага плана на 2016-2024 гады (мэта 6), Канвенцыі па мігроўных відах і спасылкі на стратэгічны план па мігроўных відах на 2015-2023 гады (мэта 3), працоўнага плана Савета па арктычнай флоры і фаўне (CAFF) ініцыятывы па арктычных пералётных птушках (AMBI) на 2019-2023 гады (мэта 4), стратэгічнага плана AEWA, стратэгічнага плана Усходнеазіяцка–Аўстралазійскага партнёрства па пралётных шляхах (EAAFP) і іншых.

Новы партал замяняе Партал ацэнак колькасці водных і каляводных птушак, які быў запушчаны на Рамсарскай канферэнцыі ў 2012 годзе і інтэнсіўна выкарыстоўваўся ўрадамі і прыродаахоўнікамі ва ўсім свеце на працягу апошняга дзесяцігоддзя.

Глядзі запіс вебінару, прысвечанага новаму парталу

Тэкст: wetlands.org

Пераклад Вольгі Гаўраш


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: