Чарвяк — земляны інжынер

ад 18 красавіка 2022 года

Дажджавыя чарвякі вельмі важныя для любых экасістэм. Іх ядуць практычна ўсе: краты, вожыкі, мядзведзі і нават некаторыя совы. І нездарма: у чарвяках шмат бялкоў.

Нялёгка выцягнуць смачнае з-пад зямлі. Алена Белка, t.me/ptushkafota.

 
Некаторыя чайкі і кулікі часам выманьваюць земляных чарвякоў, тупаючы нагамі і імітуючы падзенне кропель дажджу. Глядзі відэа:

Чым яшчэ карысныя чарвякі для экасістэм?
 
Яны:
  • насычаюць глебу кіслародам, што важна для іншых падземных арганізмаў, у тым ліку аэробных бактэрый;
  • рыхляць глебу, і ў выніку туды лягчэй трапіць вадзе і іншым арганізмам, лягчэй прарастаць караням раслін;
  • зацягваюць з паверхні апалае лісце, паглынаюць арганічныя рэшткі, раскладаюць іх, і такім чынам узбагачаюць глебу рэчывамі, якія могуць быць засвоены раслінамі.
Нездарма чарвякоў называюць землянымі інжынерамі!
 
Даследаванні паказалі, што змены клімату і ў экасістэмах моцна адбіваюцца на колькасці чарвякоў.
 
Дапамажы чарвякам, якія падчас дажджу трапілі на асфальт, дасягнуць зямлі.

Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: