14 траўня назіраем за птушкамі ўсёй планетай

ад 27 красавіка 2022 года

Далучайся да Глабальнага дня назіранняў за птушкамі (Global Big Day 2022) 14 траўня 2022 года! Яго ладзяць глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International і асацыяцыя Global Birding.

наблюдение за птицами

Удзельнічаць можна індывідуальна або ў камандзе — напрыклад, сям’ёй або з сябрамі. Гэта проста: трэба правесці дзень на прыродзе і паведаміць пра ўсіх убачаных і пачутых птушак праз сайт або мабільны дадатак eBird.

Гэтыя назіранні дапамогуць навукоўцам лепш зразумець, што адбываецца з сусветнымі папуляцыямі птушак.

Вось тры простыя крокі, якія трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам Global Big Day.

  1. Зарэгістравацца індывідуальна або камандай.
  2. Стварыць акаўнт (уліковы запіс) на eBird.
  3. Дадаць на eBird усіх убачаных і пачутых 14 траўня дзікіх птушак.

Калі не можаш вызначыць птушку, карыстайся вызначальнікам або звяртайся да іншых птушкароў у Тэлеграм-чат “Ціў-ціў”.

Далучайся да Фэйсбук-старонкі Global Birding, каб натхняцца дзікай прыродай з усяго свету.

Падрабязней пра Clobal Big Day чытай на сайце арганізатараў.

https://www.facebook.com/APB.BirdLife.Belarus/


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: