2 жніўня наступіць дзень экалагічнага доўгу — што гэта значыць?

ад 6 чэрвеня 2023 года

Стала вядомая дата экалагічнага доўгу. Да 2 жніўня чалавецтва патраціць усе рэсурсы, якія за год можа вырабіць Зямля.

З гэтага дня мы пачынаем жыць за кошт будучых пакаленняў, памяншаючы запасы рэсурсаў, накопленых прыродай за гісторыю планеты.
Дитва

Дзітва. Фота Сямёна Левага

Сёлета дзень экалагічнага доўгу наступіць пазней, чым летась і залетась. Але сітуацыя паляпшаецца недастаткова хутка: каб выканаць глабальную мэту па скарачэнні выкідаў вугляроду на 43% да 2030 года ў параўнанні з 2010-м, дзень экадоўгу павінен пераносіцца на 19 дзён штогод на працягу наступных сямі гадоў!

Як гэтага дасягнуць? Вось некаторыя рашэнні (ад платформы Power of Possibility overshootday.org/power-of-possibility):
  • павелічэнне нізкавугляродных крыніц электраэнергіі ў свеце з цяперашніх 39% да 75% пасуне дзень экадоўгу на 26 дзён,
  • замена аўтобусаў на дызельным паліве на электрычныя — як мінімум на 21 дзень,
  • скарачэнне ўдвая харчовых адкідаў — на 13 дзён,
  • ахова і паўторнае забалочванне тарфянікаў — на 4 дні,
  • шырокае распаўсюджанне каршэрынгу — на 3 дні.
Што можна ўвесці ў сваю практыку, каб зберагчы прыродныя рэсурсы?
  • хаця б адзін дзень на тыдзень не есці мяса,
  • выкарыстоўваць LED-лямпачкі,
  • не выкідваць, рамантаваць сапсаваныя рэчы,
  • знізіць хуткасць, калі едзеш у аўто,
  • спажываць мясцовыя прадукты.
Для Беларусі дзень экалагічнага доўгу наступіў яшчэ 12 траўня. Гэта значыць, што менш чым за паўгода краіна патраціла той аб’ём аднаўляльных рэсурсаў, якія здольная аднавіць за год.
 
Крыніца: Earth Overshoot Day.

Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: