Кармушкі

ад 7 июня 2017 года

Кармушкі могуць быць рознымі: ад самай звычайнай — у форме латка любых памераў з борцікамі па краях да больш складаных кармавых столікаў з дахам і сценкамі, якія абараняюць корд ад снегу ды ветру. Падвешваць іх трэба на дрэвы ці слупы на вышыні 1,5-2 м. Самую простую кармушку можа зрабіць кожны з пластыкавай бутэлькі. Дастаткова толькі выразаць адтуліны па баках. Калі вы не можаце ці не хочаце рабіць кармушку самастойна, то купляйце ў будаўнічых крамах.

ptushki2

Варыянт 1

Што трэба: пластыкавая бутэлька, маркер, нож, нажніцы, шнур, скотч.
Крок 1. Бярэм пустую пластыкавую бутэльку і вызначаем маркерам адтуліну для акенца (яго памер залежыць ад бутэлькі). Нажом выразаем акуратную адтуліну, нажніцамі раўняем няроўнасці. Заляпляем краі скотчам (для бяспекі вашых крылатых сяброў).
Крок 2. Адкручваем корак нашай пасудзіны і робім у ёй дзірачку для шнура. На канцы шнура абавязкова робім трывалы, тоўсты вузел. Прасоўваем у адтуліну корка наш шнур і закручваем назад.
Крок 3. Вешаем наш выраб на дрэва або балкон і насыпаем у яго корм.

Варыянт 2

Што трэба: цукерачная скрынка, скотч, нож або нажніцы, вяроўка.
Крок 1. Купляем каробку шакаладных цукерак, з асалодай з’ядаем цукеркі.
Крок 2. Робім дах. Праразаем бакавыя сценкі крышкі скрыні пасярэдзіне, згінаем яе пад прамым вуглом і заклейваем стыкі скотчам.
Крок 3. Робім дно кармушкі. Прыкідваем, якога яно мае быць памеру, пазначаем і адразаем лішак. Месцы злучэнняў склейваем скотчам. Злучаем дах з дном і замацоўваем вяроўку.

Варыянт 3

Што трэба: пакет з-пад соку або малака, нож і нажніцы, аловак, вяроўка або дрот.
Крок 1. Памыйце і прасушыце пакет. Заклейце верхнюю частку.
Крок 2. Нажом выражце квадрацікі з абодвух бакоў пакета. У ніжняй частцы з дапамогаю нажніц зрабіце адтуліну (скразную), у атрыманую дзірку ўстаўце аловак – гэта будзе жардзіна, каб птушцы зручна было сядзець.
Крок 3. Для таго, каб павесіць кармушку, у самым версе пакета прарабіце дзве дзіркі і працягніце ў іх дрот або вяровачку. Крыніца: 34mag.net


Як самастойна зрабіць цікавыя кармушкі, чытайце ў гэтым матэрыяле.


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: