Кодэкс бёрвoчара

ад 7 июня 2017 года

Кодэкс бёрдвочара — гэта адмысловыя парады і рэкамендацыі спецыялістам-арнітолагам і проста аматарам. Іх выкарыстанне прынясе карысць навакольнаму асяроддзю і дазволіць атрымаць сапраўдную асалоду ад назіранняў за птушкамі, іх паводзінамі і жыццём. Кодэкс бёрдвочара ў першую чаргу засяроджвае ўвагу на птушках, а таксама можа зацікавіць іншых людзей, нават калі яны не цікавіліся птушкамі раней.


Пра што варта памятаць кожнаму бёрдвочару?
1. Пазбягай умяшальніцтва ў жыццё птушак і іх жыццёвы асяродак, інтарэсы птушак мусяць ісці наперадзе.

2. Расказвай іншым пра птушак і пра тое, як за імі трэба назіраць, каб не нашкодзіць.

3. Ведай законы і правілы наведвання заказнікаў і ТВП і не парушай іх.

4. Дзяліся сваімі назіраннямі з іншымі, расказвай пра рэдкіх птушак, якіх ты бачыў.

5. Заўсёды думай пра інтарэсы дзікай прыроды.


team_Aquila

 

Фота Р. Носава


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: