Як выбраць бінокль?

ад 7 июня 2017 года

Напэўна, адна з найбольш неабходных рэчаў для назіранняў за птушкамі — добры бінокль. Чым добры бінокль для назіранняў за птушкамі адрозніваецца ад кепскага? Што азначаюць лічбы на біноклі? З якой камбінацыяй параметраў бінокль лепшы? На гэтыя пытанні мы паспрабуем адказаць, выкарыстаўшы асабісты досвед аўтара і парады часопіса BIRDS.

binokle

 


Фота С. Левага


Што азначаюць лічбы на біноклі?


Акрамя назвы кожны бінокль мае камбінацыю з 2 лікаў, напрыклад: 7х32, 8х40 або 10х50. Першы лік і «х» пасля яго — 7х, 8х або 10х — абазначае, у якой ступені бінокль можа наблізіць для вашага зроку аб’ект — гэта павелічэнне бінокля. Другі лік — гэта дыяметр (у мм) найбольшай лінзы. Чым ён большы, тым большая лінза і больш яркай карцінка можа назірацца праз бінокль (таму што ўваход для святла большы), а таксама павялічваецца вугал агляду таго, што мы можам назіраць (пры аднолькавым павелічэнні!). Але з павелічэннем дыяметру ўваходнай лінзы звязаныя і не вельмі прыемныя наступствы — павялічваюцца памеры і вага бінокля.


З якой камбінацыяй параметраў бінокль найлепшы?


Калі на спектакль або канцэрт падыдзе практычна любы бінокль, то для назіранняў за птушкамі пасуе оптыка з тымі камбінацыямі лікаў, якія ў выніку дзялення дыяметру лінзы (другога ліку) на павелічэнне бінокля (першага ліку) дадуць не менш за 4. Такім чынам, для павелічэння 7х другі лік павінны быць не меншым за 28, для 8х — не меншым за 32, 10х — 40 і больш і г. д.


Памылковым будзе погляд, што чым большае ў бінокля павелічэнне, тым лепш. На самой справе, для назіранняў у лесе пасуюць біноклі 7х і 8х, у адкрытай мясцовасці 10х, 11х і 12х.


Універсальнымі можна лічыць біноклі 8х. Біноклі з большым, чым 15х, павелічэннем практычна немагчыма выкарыстоўваць для назіранняў у полі: яны цяжкія, вугал агляду ў іх невялікі (цяжка знайсці ў такі бінокль аб’ект), любыя рухі і нават дыханне перашкаджаюць назіранням. Таму з павелічэннем 20х і болей звычайна выпускаюць ужо трубы, для якіх патрэбна падстаўка-штатыў — каб труба не трэслася ў руках падчас назіранняў.


Для назіранняў за птушкамі арнітолагі не рэкамендуюць біноклі з зумам (функцыя zoom азначае, што ў бінокля ёсць магчымасць змяняць ступень павелічэння, напрыклад 8-24х50).


На што яшчэ звярнуць увагу?


Як і ў любой іншый прыладзе, якая часта выкарыстоўваецца, у біноклі важныя розныя дробязі, і хаця ўпадабанні карыстальнікаў могуць адрознівацца, агульныя моманты такія: чым менш у біноклі пластмасы, тым ён паслужыць дольш; зацягнутым у гуму біноклям не так страшная вільгаць, і яны прыемнейшыя на дотык, чым з пластмасавымі дэталямі; шырокі пас для пераноскі бінокля зручнейшы за вузкі (не так хутка з’язджае з пляча і не так моцна націрае шыю пры пераносцы на ёй).


Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Телеграм


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: