Cтатут Клуба200   right_line

  1. Клуб200 – гэтадобраахвотнае аб’яднанне людзей, якія цікавяцца назіраннямі дзікіх птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзеновыя для іхвіды птушак, а таксама рэдкіх або зрэдку адзначаемых у Беларусі віды птушак; імкнуцца даведацца больш пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
  2. Клуб200 адкрыты для кожнага, хто падзяляе мэты Клубу, а таксама выконвае этычныя нормы і правілы Клубу, плаціць штогадовую клубную сяброўскую складку. Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.

Кандыдатам у сябры Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў ад 100 да 199 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу. Кандыдат у сябры Клубу мае права дарадчага голасу на канферэнцыях Клубу.

Прыхільнікам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў 99 або менш відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Прыхільнік распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу. Прыхільнік Клубу мае права дарадчагаголасу на канферэнцыях Клубу.

  1. Клуб200 на канферэнцыі сваіх сябраў выбірае Праўленне Клубу і вызначае правілы, якія назіранні птушак могуць быць залічаны ў асабістыя спісы.
  2. Пад час уступлення сябры, кандыдаты і прыхільнікі запаўняюць адмысловую анкету і прадстаўляюць на разгляд Праўлення свой асабісты спіс адзначаных відаў птушак. Анкета з асабістым спісам з патрэбнай мінімальнай колькасцю відаў з’яўляюцца падставай для ўключэння ў Клуб, або ў склад кандыдатаў ці прыхільнікаў. Альтэрнатыўным спосабам далучыцца да Клуба200 з’яўляецца рэгiстрацыя на сайце wildlifebelarus.org. Пры гэтым трэба скласцi свой асабісты спіс адзначаных відаў птушак Беларусі.
  3. Пажадана, каб сябра Клубу рэгулярна аднаўляў свой спіс відаў на старонках Клуба, паведамляў пра назіранні рэдкіх відаў Каардынатару Клуба, а таксама дасылаў на адрас БАФК iнфармацыю пра назіранні птушак, рэгістрацыя якіх патрабуе зацверджання БАФК. Аднаўленне спіса відаў на старонках Клуба200 абавязкова ў канцы кожнага году.
  4. Любая заведама ілжывая інфармацыя, зьвязаная з назіраньнямі птушак можа з’яўляцца падставай для часовага прыпыненьня статуса ў Клубе непаўналетніх і пажыцьцёвага выключэньня з Клубу дарослых.
  5. Кіруючымi органамi Клуб200 з’яўляюцца канферэнцыя i Праўленне. Канфэрэнцыі сябраў Клубу павінны склікацца Праўленнем не радзей аднаго разу ў два гады. Запрашенні ўсім сябрам і кандыдатам ў сябры павінны быць высланы за 14 дзён да яе.

Канферэнцыя:

7.1 Большасцю галасоў ад прысутнічаючых сябры Клуба могуць уносіць змяненні ў Палажэнне.

7.2 Абірае на 2 гады Праўленне Клуба з 5 сябраў Клубу.

7.3 Заслухоўвае і зацвярджае справаздачу Праўлення Клуба і Каардынатара, прымае планы работы Клуба на год.

7.4 Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне аб прыпыненні сяброўства або кандыдацтва ў Клубе (або Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне па спрэчным рашэнням Праўлення).

7.5 Калi сябра Клуб200 не мае магчымасцi прыняць удзел у Канфэрэнцыі, ён можа перадаць свае права голасу iншаму яе ўдзельнiку. Аб гэтым трэба паведамiць удзельніку Канферэнцыі і аднаму з сябраў Праўлення любым зручным спосабам.

  1. Усе рашэнні Праўлення прымаюцца простай большасцю галасоў.

8.1 Праўленне абірае Каардынатара Клубу, які адказны за распаўсюджванне інфармацыі паміж сябрамі, кандыдатамі ў сябры  і прыхільнікамі Клубу.

8.2 Праўленне Клуба абірае Старшыню Клуб200 на перыяд сваёй дзейнасці.

Права і абавязкі СтаршыніКлуба200:

  • Кіруе працай праўлення Клуба, склікае і арганізоўвае паседжанні праўлення Клуба.
  • Ачольвае паседжанні Праўлення і Канферэнцыю Клуба.
  • Прадстаўляе інтарэсы Клуба ў адносінах з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Пры адсутнасці магчымасці выконваць Старшынёй гэтай функцыі, праўленне Клуба можа прыняць рашэнне абчасовай перадачы паўнамоцтваў Старшыні іншаму сябру Праўлення.
  • Падпісвае ўсе прынятыя Праўленнем дакументы.
  • Ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю Каардынатара Клуба.
  • Пры роўнасці галасоў на паседжанні Праўлення Старшыня мае вырашальны голас.

8.3 Праўленне вызначае памер штогадовай складкі.

8.4 Праўленне збіраецца не меншчым 2 разы на год і на сваіх паседжаннях разглядае актуальныя пытаннi, якiя тычацца дзейнасцi Клуба. У выпадку неабходнасцi яно можа ўносiць змены ў дадаткі да Палажэння iпрымаць новыя дадаткi.

8.5 Рашэнне аб прыпыненні сяброўства і тэрміне, на які яно адбываецца, або выключэнні зшэрагаў Клубу прымаецца Праўленнем. Яно прымае рашэнні наконт іншых прынцыповых пытанняў дзейнасці Клубу паміж канферэнцыямі сябраў Клубу.

Дадатак 1

Этычныя нормы.

Клуб200 акцэптуе толькі карэктныя паводзіны на прыродзе і для сваіх сяброў прапануе наступныя правілы:

  • Нельга даваць ў гнездавы перыяд інфармацыю аб заселеным гняздзе.
  • Да таго, як даваць у распаўсюджваньне каардынаты месца назіраньняў, Вы павінны вызначыць, ці зможа птушка, месца і навакольле без шкоды для сябе вытрымаць вялікую колькасьць назіральнікаў на працягу кароткага часу.
  • Калі неабходна, дайце неабходную інфармацыю людзям, якія жывуць або працуюць побач, каб пазьбегнуць агрэсіўных паводзінаў з іх боку да прыязжаючых назіральнікаў.
  • Пажадана прадумаць магчымыя абмежаваньні па назіраньням, падыходам, пад’ездам да птушак, калі гэтага вымагае сітуацыя. Зрабіце аналіз пад’язных шляхоў і магчымась ці стаянак для аўтамабіляў. Калі зручна дабрацца на цягніку або аўтобусе, адзначце расклад руху на найбліжэйшай станцыі. Памятайце, што правілы для праезду машын і магчымая ад аўтамабіляў шкода можа быць большай, чым у выпадку пешай прагулкі да месца назіраньняў. Калі неабходна, пазначце найлепшы маршрут для аўтамабіляў і пешых адмысловымі меткамі.
  • Упэўніцеся, што інфармацыя па найлепшых шляхах падыходу да месца назіраньня будзе атрымана Каардынатарам разам з інфармацыяй пра назіраньні птушкі.
  • Прыназіраньнях захоўвайце неабходную адлегласьць і цішыню. Ніколі не старайцеся падыйсьці да назіраемай птушкі бліжэй, чым іншыя людзі, якія за ёй назіраюць разам з вамі. Карыстайцеся оптыкай!
  • Мы вітаем узаемапавагу і ўзаемадапамогу: абмен ведамі і неабходнымі для назіраньняў прыстасаваньнямі.
  • Старайцеся, каб гэтыя правілы выконваліся іншымі.

Распаўсюджваньне інфармацыі:

  • Інфармацыя павінна быць праўдзівай.
  • Калі Вы не ўпэўнены наконт дакладнага вызначэньня назіраемай птушкі, але ёсьць вялікая магчымасьць, што назіраеце цікавы для сяброў і кандыдатаў у сябры Клубу від, Вы павінны адзначыць гэта ў распаўсюджваемай інфармацыі.
  • Кожны сябра і кандыдат у сябры мае права на атрыманьне інфармацыі пра ўсевы падкі-магчымасьці назіраньняў, за выключэньнем выпадкаў, адзначаных у этычных нормах.
  • Інфармацыя аб магчымасьцях назіраньняў павінна быць як мага хутчэй перададзена Каардынатару Клубу, які прымае рашэньне аб мэтазгоднасьці яе далейшага распаўсюджаньня.
  • Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу атрымліваюць інфармацыю спосабам, якi вызначае Праўленне.
  • Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу павінны аператыўна паведамляць Каардынатару пра змены ў сваіх дадзеных для кантактаў у рамках Клубу.

Дадатак 2

Крытэры ўключэньня відаў у асабісты сьпіс:

  1. Візуальна або на слых адзначаныя жывыя дзікія віды птушак, якія натуральным чынам трапілі і знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
  2. Адлоўленыя ў навуковых мэтах або параненыя асобіны птушак, калі яны ўбачаны не ў вальерах заапаркаў і падобных месцах часовага або пастаяннага іх утрыманьня.
  3. Віды, назіраньні якіх патрабуюць падцьверджаньня БАФК, могуць быць занесены ў асабicты спіс адразу. Але ў тым выпадку,калі іх рэгістрацыя не будзе падцверджана БАФК, або калі назіранне гэтых відаў не падавалася на разгледжанне БАФК, яны павінны быць выдалены з асабістага сьпіса сябра Клуба200.
  4. Колькасьцю відаў, адзначаных сябрам Клубу, лічыцца тая колькасьць, якая пазначана iм у асабiстым спiсе на старонках Клуба ў сецiве пры ўступленьні і штогадовых зьменах у ім.
  5. Калі пэўная рэгістрацыя выклікае сумневы, Праўленне клуба мае права запатрабаваць у яе аўтара (аўтараў) дадатковыя доказы назірання. Калі дадатковыя доказы не будуць прадастаўлены, ці пасля іх разгледжання чальцамі Праўлення рэгістрацыя будзе прызнана недаставернай, гэты від павінен быць выключаны з асабістага спіса аўтара (аўтараў).

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: