Журавель шэры

Сямейства

Лацінская назва: Grus grus
Ангельская назва: Crane
Руская назва: Журавль серый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: G. g. grus — Еўропа; G. g. lilfordi — усх. ўскраiны Еўропы, Каўказ.

Бiятоп: балоты сярод лесу, якiя параслi вольхамi ці вербамi, або вялiкiя па плошчы забалочаныя лугi з мноствам кустоў паблiзу вадаёмаў. У апошні час сустракаецца таксама на невялікіх, зарослых вадаёмах сярод палёў. На Пн — вялікія тарфянікі з нешматлікімі карлікавымі дрэвамі паблізу разліваў рэк або забалочаныя лугі ў рачных далінах; у Швецыі — на невялічкіх балотах у густых сасновых лясах. На многіх тэрыторыях — вялікія зараснікі трыснягу, а таксама стэпы і паўпустыні, заўжды паблізу вады. На пралётах — часта палі і лугі.

Гняздо: на зямлi ў месцах, крыху прыўзнятых над паверхняй балота. Плоская, у форме кола, куча з завялай травы, асакi, рагозу, трыснягу. Гнёзды на махавых балотах з асновай з тоўстага слоя моху i некалькiх галiн. d = прыбл. 80 см, H = 25-50 см, h = 15-30 см.

Яйкi: 2 (1-3), моцна падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая — ад цялеснага праз аліўкавы, шэра-зялёны, жаўтавата-шэры да чырвона-карычневага. Глыбокiя плямы светлыя, папяліста-алiўкавыя, паверхневыя — iнтэнсiўныя, буравата-ржавыя або цёмна-карычневыя. Памеры: 94,0 х 62,0 мм (81,0-110,0 х 54,0-65,0 мм).

Арэал: ад цэнтр. Еўропы i Скандынавii (акрамя крайняй Пн) да ўсх. Сiбiры. Лакальна ў паўд. Еўропе, на Каўказе, у М. Азii.

Пералёты: III-IV, IX-XI. Папуляцыi з паўд. часткi арэала аселыя.

Месца зiмовак: паўд. Еўропа, паўн. Афрыка, М. Азія, Б. Усход, паўд. Азiя.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Папялiста-шэры (маладыя з бурым адценнем) з бела-чорнай шыяй i чырвоным верхам галавы (у маладых чырвоны колер адсутнічае). Над хвастом выдаецца чорнае пухавое пер’е, у маладых слаба выразнае (параўн. з 175). У палёце чарада ляцiць клiнам. Голас: вельмi гучнае, трубнае курлыканне «крi-урр-рiр». Пры небяспецы кароткае «кру». Даўжыня цела 105-130 см, размах крылаў 200-245 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © А. Казулін|© В. Кавалёнак|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: