Шыладзюбка

Сямейства

Лацінская назва: Recurvirostra avosetta
Ангельская назва: Avocet
Руская назва: Шилоклювка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:мелкія і салёныя кантынентальныя вадаёмы з плоскімі, звычайна незарослымі, пясчанымі берагамі, часам мелкія марскія залівы; радзей — прэсныя вадаёмы. Таксама польдэры, арашаючыя вадаёмы і каналы, залітыя вадой рачныя даліны.

Гняздо:у калоніі, непадалёк ад вады, на адкрытым месцы сярод рэдкай расліннасці, у ямцы, высланай па краях рэшткамі раслін або невялічкімі галінкамі. У вільготных месцах высцілка багатая, у сухіх – часам зусім без высцілкі. D= прыбл. 20 см, h= прыбл. 6 см.

Яйкі:3-4 (2-5), часам да 8 (верагодна, ад 2 самак), грушападобныя або авальныя з вострым вузейшым канцом. Афарбоўка зменлівая: часцей за ўсё бура-гліністыя або аліўкава-гліністыя, часам бежавыя; глыбокія плямы – светлыя, шэрыя або папялістыя, паверхневыя – цёмна-карычневыя або чорныя. Памеры: 51,5 х 33,5 мм (47,0-54,5 х 32,0-37,0 мм).

Арэал:разарваны. Лакальна ў зах., цэнтр. і паўд. Еўропе (таксама ў паўд. Нарвегіі, Швецыі і Эстоніі) і ад паўд.-ўсх. Еўропы праз Азію да паўн. Кітая і Ірака, М. Азія, лакальна ў паўн. і паўд. Афрыцы.

Пералёты:паўднёвыяпапуляцыі аселыя, паўночныя– пералётныя (III-V, (VII) VIII-IX). Залятае ў большасць краін Еўропы.

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, а таксама лакальна ў Вялікабрытаніі і Галандыі, ад раёна Міжземнага м. да паўд. часткі Каспійскага, уАфрыцы, Аравіі і Індыі.

Беларусь:вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Хударлявага выгляду птушка, чорна-белая, з вельмі доўгімі, шэра-блакітнымі нагамі і доўгай, загнутай уверх дзюбай. У палёце бачныя чатыры чорныя паласы на спіне і чорныя канцы крылаў. Маладыя больш карычневыя. Ахвотна плавае. Голас: чыстае, меладычнае, флейтавае «клю-ік, куйк, ліпіт». Даўжыня цела 42-48 см, размах крылаў 77-81 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Neokortex

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: