Кулён сярэдні

Сямейства

Лацінская назва: Numenius phaeopus
Ангельская назва: Whimbrel
Руская назва: Кроншнеп средний

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: N. p. phaeopus (сін. N. p. islandicus) — ад Ісландыі праз Фарэры, паўн. Шатландыю і Скандынавію да р.Енісей і паўд.-зах. Таймыр; N. p. alboaxillaris — стэпы на Пн ад Каспійскага м.; N. p. variegatus — паўн.-ўсх. Сібір; N. p. hudsonicus — зах. і паўн. Аляска, зал. Гудзон.

Біятоп: забалочаныя берагі тундравых вадаёмаў з густой наземнай расліннасцю і групамі карлікавых бярозак, мохавыя балоты; пад час пералётаў і на зімоўцы — галоўным чынам берагі марскіх заток і дэльтаў рэк.

Гняздо: на мохавым балоце, пераважна ў купіне альбо паміж купінамі, звычайна пад прыкрыццем, выслана галінкамі кусцікаў, сухімі раслінамі і лішайнікамі. Таўшчыня высцілкі прыбл. 2,5 см, D = 12-18 см, h = 3-6 см.

Яйкі: 4 (2-5), авальныя да грушападобных (найбольш шырокія ў 1/3 даўжыні), зеленавата-гліністыя, шэра-гліністыя альбо блакітнавата-зялёныя, глыбокія плямы – папяліста-аліўкавыя, паверхневыя – цёмна-карычневыя або аліўкава-бурыя. Памеры: 59,0 х 41,5 мм (52,0-65,5 х 36,0-44,5 мм).

Арэал: разарваны – паўн. Еўропа, часткова зах. Сібір, Азія, Ісландыя і Пн Брытанскіх а-воў, паўн.-ўсх. Аляска, паўн. Канада.

Пералёты: пералётная (III-V, VII-X).

Месца зімовак: Брытанскія а-вы, зах. і паўд. Еўропа, Аравійскі п-аў, паўд. і ўсх. Азія, Барнэо і Малайскі арх., Новая Гвінея, Аўстралія, Новая Зеландыя, Афрыка (акрамя Сахары), Мадагаскар, Пд Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыка.

Беларусь: распаўсюджаны на поўначы Беларусі, адзінкавыя пары адзначаны ў НП Прыпяцкі, рэдкі пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобны да вялiкага кулёна, але меншы, з больш кароткай дзюбай i з выразнымi цёмнымi палоскамi на галаве. У палёце канцы крылаў больш цёмныя i палоскi на хвасце не вельмi выразныя. Голас: позыў — мяккае свiсцячае мадуляванае «пью-цью-п’ю-цью» (якое шмат разоў паўтарае), шлюбны падобны на голас вялiкага кулёна. Даўжыня цела 40-48 см, размах крылаў 70-89 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © І. Бышнеў

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: