Паморнік даўгахвосты

Сямейства

Лацінская назва: Stercorarius longicaudus
Ангельская назва: Long-tailed skua
Руская назва: Поморник длиннохвостый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:S.l. longicaudus — Арктыка і Субарктыка ад Скандынавіі і Расіі на У да дэльты р. Лены; S. l. pallascens — арктычная Грэнландыя, паўн. частка Паўн. Амерыкі, Сібір на У ад р. Лены.

Біятоп:сухая тундра як паблізу мора, так і ў глыбіні кантынента, астравы; далінамі рэк пранікае ў пакрытую дрэвамі тундру, а таксама ў горных раёнах (у Скандынавіі — да 1300 м в.у.м.). Пасля гнездавання — адкрытыя моры і іх узбярэжжы (у глыбіню кантынентаў залятаюць найбольш рэдка з усіх відаў паморнікаў).

Гняздо:у сухой ямцы на адкрытым месцы, часцей на сухім пагорку або сухой купіне, сухая высцілка з лішайнікаў, якая з’яўляецца з пачаткам выседжвання. d= 13-17 см.

Яйкі:звычайна 2 (часам 1, у выключных выпадках 3), набліжаныя да эліптычных, аліўкава-бежавыя, зеленавата-карычневыя, аліўкава-зялёныя, жоўта-карычневыя, светла-зялёныя або карычневыя з цёмна-карычневымі або цёмна-зялёнымі паверхневымі плямамі, якіх больш на шырокім канцы, і светла-шэрымі глыбокімі. Памеры: 56,0 х 40,0 мм (49,0-66,0 х 33,0-43,0 мм).

Арэал:разарваны; паўн. частка Галарктыкі.

Пералёты:пералётны і качуючы (ІV-V, VIII-IX). Залятае у глыбі еўрапейскага кантынента (на Фарэры, у Люксембург, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Партугалію, Італію, на Мальту, у б. Югаславію, Балгарыю, Румынію, Беларусь, Турцыю, на Азорскія, Канарскія і А-вы Зялёнага Мыса). Часам здараюцца інвазіі, звязаныя з рэзкім павелічэннем колькасці лемінгаў.

Месца зімовак:малавядомыя; вакол Антарктыды на Пд ад Паўд. Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі; пералятае і качуе над акіянамі.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Вельмi доўгiя i эластычныя два цэнтральныя рулявыя (часам абламаныя). Палёт больш манеўраны, чым у іншых паморнікаў. Ніз цела і шыя белыя, верх галавы чорны. Маладыя вельмi падобныя да караткахвостых паморнікаў, але больш шэрыя i страйнейшыя, без белых плям на крылах. Голас: прарэзлівы крык «крi-крi-крi», часта перад гэтым «крр». Даўжыня цела 35-61 см, размах крылаў 90-117 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Tim Bowman, USFWS

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: