Паморнік вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Stercorarius skua
Ангельская назва: Great skua
Руская назва: Поморник большой

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае. Да нядаўняга часу да яго належалi такiя вiды з Паўд. паўшар’я, якiя зараз лiчацца асобным вiдам C. maccormicki Saund. — можа залятаць да ўсх. Атлантыкi.

Біятоп:травяністая вільготная тундра, часта на вяршыні скалістых узбярэжжаў, паблізу птушыных калоній або камяністыя тэрыторыі з галькай і лававым пяском (на Ісландыі); пасля гнездавання — адкрытае мора або марскія ўзбярэжжы, радзей — вялікія кантынентальныя вадаёмы.

Гняздо:на адкрытым месцы, ямка ў траве, на пагорку або купіне траў, высцілка з кавалкаў траў і іншай расліннасці. D=21-30 см.

Яйкі:(1) 2, часам 3 (верагодна, ад 2 самак), уздутыя (найбольш шырокія ў 1/3 даўжыні) з сярэдне завостраным вузейшым канцом. Афарбоўка зменлівая. Часцей: 1) светла-аліўкава-шэрыя або карычняватыя з цёмна-карычневымі або карычнева-аліўкавымі плямамі; 2) светла-зялёныя з дробнымі папялістымі і бура-аліўкавымі плямкамі; 3) папяліста-блакітныя без плям. Памеры: 70,5 х 49,0 мм (63,0-76,5 х 44,0-52,5 мм).

Арэал:разарваны. Узбярэжжы Ісландыі, Фарэрскiх, Аркадскіх і Шэтландскіх а-воў, паўн. Шатландыi, Нарвегіі, Шпіцбергена, Кольскага п-ва, в-ва Вайгач, в-ва Мядзведжы, в-ва Ян Мэен, Новай Зямлi.

Пералёты:пералётны і качуючы (III-IV, IX-X).Залятае на Паўночнае і Балтыйскае м., а таксама ў Еўропу (Люксембург, Польшчу, Эстонію, Літву, Латвію, Чэхію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, на Мальту, у Грэцыю, б. Югаславію, Румынію, Турцыю,Швецыю, Фінляндыю, на Балеарскія і Азорскія а-вы).

Месца зімовак:паўд. і паўн. часткі Атлантыкі, узбярэжжы Еўропы і Амерыкі.

Самы вялікі з паморнікаў, увесь цёмна-карычневы, толькі знізу і зверху крылаў (якія закруглены больш, чым у іншых відаў) выразная белая пляма (у маладых меншая) (параўн. з 258). Хвост кароткі і шырокі. Цэнтральныя рулявыя ўтвараюць невялікія выступы ў выглядзе «зубцоў». Голас: хрыплае «скірр», нізкае «ок-ок» або «га-га», пры ўзбуджэнні — «так-так». Даўжыня цела 53-66 см, размах крылаў 125-140 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: