Чайка чорнагаловая

Сямейства

Лацінская назва: Larus melanocephalus
Ангельская назва: Mediterrian gull
Руская назва: Чайка черноголовая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:марскія ўзбярэжжы, а таксама дэльты, эстуарыі, залівы, балоты, берагі кантынентальных вадаёмаў, пакрытыя травяністай расліннасцю.

Гняздо:пераважна ў калоніі (таксама ў змяшанай з рачной крычкай); у ямцы сярод расліннасці або на адкрытым месцы. Няшчыльная чаша з травы (часта ў высцілцы некалькі пёраў). На пясчаных месцах – скупая высцілка з сухой травы. D = 22-30 см, d = 12-15 см, H = 3-8 см, h = 2,5-5,5 см.

Яйкі:1-2 (3), крыху падоўжаныя, светла-крэмавыя, бела-жоўтыя, бледна-зялёныя або светла-аліўкавыя; глыбокія плямы – папялістыя, паверхневыя – чорныя або карычневыя. Памеры: 53,5 х 38,0 мм (47,5-62,0 х 34,5-40,0 мм).

Арэал:папуляцыі вельмі ізаляваныя, сустракаюцца ад Іспаніі і Францыі на Упраз усю паўд.-цэнтр. і ўсх. Еўропу да Каспійскага м. і М. Азіі.

Пералёты:пералётная (IV-V, (VII) VIII-X). Часткова зімуе на гнездавых тэрыторыях.

Месца зімовак:Чорнае і Міжземнае м. і ад узбярэжжаў зах. Балтыкі на З да ўзбярэжжаў Даніі, Германii, Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Партугаліі.

Беларусь: вельмі рэдкі, спарадычны і нерэгулярны на гнездаванні від, упершыню адзначаны ў 1988 г.

У гнездавы перыяд падобная на чайку-рыбачку, але чорная (а не карычневая) «шапачка» заходзiць далей на тыл шыі. Канцы крылаў белыя, моцная чырвоная дзюба з тонкiм чорным кольцам, чырвоныя ногi. Дарослыя ¢ негнездавы час, а таксама маладыя з белай галавой, толькi па баках цёмныя плямы. Маладыя падобныя да маладых шызай чайкі, але чорныя канцы рулявых больш вузкiя i выразныя адразу пасля першага года жыцця, дзюба ўся цёмная і параўнальна тоўстая. Двухгадовыя з чорнымi канцамi крылаў, ад маладых чайкі-рыбачкі адрознiваюцца карычневым перадам крылаў. Голас: гучнае «каль, кiаль», таксама «каў-каў-каў-к’яў», «ке-ке», больш нiзкае i гучнае, чыму чайкі-рыбачкі. Даўжыня цела 36-42 см, размах крылаў 92-105 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Martin Olsson

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: