Чайка-рыбачка

Сямейства

Лацінская назва: Chroicocephalus ridibundus
Ангельская назва: Black-headed gull
Руская назва: Чайка озерная

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:рознага тыпу вадаёмы з купінамі або зрослымі на паверхні раслінамі, пясчаныя пляжы і астравы, мелкія залівы, дэльты і эстуарыі, забалочаныя лугі. Лакальна гняздзіцца на вышыні да 2000 м в.у.м. (у Расіі). У паслягнездавы перыяд — усе вадаёмы, акрамя хуткіх горных рэчак; харчуецца на палях, сметніках смецця, у гарадах і да т.п.

Гняздо:у калоніі; на выступаючых з вады купінах або на пяску. У апошнім выпадку — ў выглядзе ямкі, часта без высцілкі; у вільготных месцах – у форме плоскай купіны са свабодна ўкладзеных сухіх надводных раслін. Вельмі рэдка — на будынках або нізкіх дрэвах (кустах). D =22-50 см, d = 15-20 см, H = 4-30 см (залежыць ад вільготнасці асновы), h = 2-8 см.

Яйкі:2-3 (1-4) (у выключных выпадках — 6, магчыма, што ад 2 самак), звычайна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом (рэдка грушападобныя), афарбоўка вельмі зменлівая: насычана-зялёныя, светла-шэрыя, бежава-карычневыя, аліўкавыя, глініста-аліўкавыя з зеленаватым або карычняватым адценнем (спарадычна адценне блакітнаватае або белае). Глыбокія плямы — вельмі бледныя, папяліста-карычневыя, паверхневыя – вельмі нерэгулярныя, цёмна-карычневыя мазкі. Памеры: 52,0 х 36,5 мм (49,0-56,0 х 34,0-38,0 мм).

Арэал:Еўропа (акрамя Пн), лакальна на Пд, Азія (акрамя Пн і Пд); у апошні час гняздзіцца ў Грэнландыі і Канадзе (Ньюфаўндленд).

Пералёты:III-IV, VIII-X. Часткова аселая – у паўд. частцы арэала, а таксама сінантропныя папуляцыі.

Месца зімовак:паўд. частка гнездавога арэала, а таксама зах, цэнтр. і паўд. Еўропа, паўд. і ўсх. Азія, паўн. Афрыка.

Беларусь:найбольш шматлікі з усіх чаек на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы і ў невялікай колькасці зімуючы від.

Вельмi звычайная, асаблiва на кантынентальных вадаёмах. Белая з шэрым верхам i чорнымi канцамi крылаў, пярэднi край крылаў белы (бачна ў палёце). У гнездавы перыяд галава шакаладна-карычневая. У негнездавы перыяд галава белая, па баках цёмныя плямы. Маладыя больш шэрыя i трошкi карычневыя зверху цела i галавы, канцы рулявых чорныя. Голас: высокі, скрыпучы, зблiзку гучыць як прарэзлівы, непрыемны рогат «к’яррр-к’яррр» «крiйе, керр, кверр, кiрра» i кароткае «гре, как». Даўжыня цела 34-40 см, размах крылаў 85-110 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © А. Несцераў| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: