Чайка-клыгун

Сямейства

Лацінская назва: Larus argentatus
Ангельская назва: Herring gull
Руская назва: Чайка серебристая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:L. a. argentatus — Данія і Фенаскандыя на Уад Кольскага п-ва і ўзбярэжжаў Белага м.; L. a. omissus — астравыўсх. Балтыкі, цэнтр. Фінляндыя і паўн.-зах. Расія; L. a.argenteus— Ісландыя, Фарэрскiя а-вы, Вялікабрытанія, зах. Францыя да зах. Германii; L. a. vegae — паўн.-ўсх. Сібір; L. a. smithsonianus — Паўн. Амерыка да Канады. L. a. cahinnans і L. a.armenicus, якiя раней лічылiся за падвіды, зараз вылучаюцца ў віды (гл. 271 і 272).

Біятоп:скалістыя, пясчаныя або травяністыя ўзбярэжжы мораў або кантынентальных вадаёмаў; у некаторых раёнах – вялікія балоты. Пасля гнездавання – марскія прыбярэжныя раёны, вялікія азёры і рачныя даліны.

Гняздо:у калоніі, звычайна паблізу калоніі іншых птушак, на адкрытым месцы, на скалах, дзюнах, у апошні час — на дахах дамоў, часта на невялікіх земляных пагорках або ў купіне траў. Няшчыльная і багатая чаша, знешняя частка з кавалкаў і цэлых галінак, унутраная частка — з водарасцей і траў. На марскіх дзюнах часта ў выглядзе ямкі на пяску, скупа высланай сухой травой. D= 50-70 см, d= 15-25 см.

Яйкі:3 (2-4), крыху падоўжаныя (найбольш шырокія ў 1/3 даўжыні), аліўкавыя, аліўкава-карычневыя, шэра-зялёныя або блакітныя; глыбокія плямы — бура-папялістыя, паверхневыя – цёмна-карычневыя або карычнева-аліўкавыя, зрэдку без плям. Памеры: 72,7 х 47,6 мм (65,0-82,5 х 41,0-54,0 мм).

Арэал:разарваны; узбярэжжы і суша Еўропы, зах., цэнтр., паўн. іўсх. Сібір, Пн Паўн. Амерыкі.

Пералёты:у Еўропе паўднёвыяі заходніяпапуляцыі аселыя, паўночныя– пералётныя (III-IV (V), (VII) VІІІ-X).

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, узбярэжжы паўд. і ўсх. Азіі (Японія, Кітай), паўд. і цэнтр. частка Паўн. і Цэнтр. Амерыкі.

Беларусь: рэдкі і спарадычны на гнездаванні ў паўн. частцы краіны пералётны від.

Найбольш распаўсюджана па ўзбярэжжах. Самец большы за самку. Спіна серабрыста-шэрая, махавыя першай ступені часткова чорныя з белымі заканчэннямі, астатняе цела белае. Цэнтральныя і ўсходне-еўрапейскія морфы маюць жоўтыя ногі (падвід L. a. omissus), скандынаўскія і заходне-еўрапейскія – чырванаватыя (падвід L. a. argentatus). Радужына вока жоўтая. На жоўтай дзюбе чырвоная пляма. Маладыя амаль цалкам карычневыя з чорнымі канцамі крылаў, вельмі падобныя да маладых чайкі-чарнакрылкі. Двухгадовых птушак лягчэй вызначыць па больш шэрай спіне і белаватай паясніцы. Голас: серыя даволі чыстых выгукаў, якія робяцца ўсё больш высокімі і хуткімі напрыканцы, гучаць каскадам: «к’яў, к’яў … к’як’я». Даўжыня цела 54-68 см, размах крылаў 125-155 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © П. Пінчук| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: