Чайка-рагатуха

Сямейства

Лацінская назва: Larus cachinnans
Ангельская назва: Yellow-legged gull
Руская назва: Хохотунья

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: L. c. atlantis — Азорскія а-вы да Мадэйры і Канарскія а-вы; L. c. michahellis — зах. і паўд. Еўропа, паўн.-зах. Афрыка на У да Міжземнага м.;L. c. cachinnans — Чорнае м. да Каспійскага і ўсх. Казахстан; L. c. barabensis — стэпы цэнтр. Азіі; L. c. mongolicus — паўд.-ўсх. Алтай, Байкал да Манголіі.

Біятоп: узбярэжжы і марскія астравы (як пясчаныя, так і скалістыя), салёныя прыбярэжныя балоты, засоленыя месцы, прыморскія дзюны, вусці рэк і лагуны, берагі і а-вы на вялікіх рэках і азёрах, у цэнтр. Азіі — азёры ў стэпах і паўпустынях. У Кіргізіі даходзіць да 1700 м в.у.м.

Гняздо: у калоніях часта з іншымі відамі чайек, на зямлі, скалах, часам паміж кустамі, у апошні час — на дахах будынкаў, як і 270. У высцілцы часам ёсць пёры і косці птушак — часам яйкі адкладваюць непасрэдна на скалу. D = 37-48 см, d = 23-27 см, h = 5-7 см.

Яйкі: (2) 3-4, крыху падоўжаныя, светла-карычневыя, жаўтаватыя або аліўкава-зялёныя, часам блакітнаватыя з карычневымі або чорна-карычневымі плямамі, якіх больш на тупым канцы. Памеры: 71,4 х 50,0 мм (66,0-74,0 х 46,5-53,8 мм).

Арэал: разарваны. Ад атлантычных узбярэжжаў Францыі і Іспаніі праз еўрапейскія і афрыканскія міжземнаморскія краіны, Балгарыю да Чорнага м. і на Пн-У ад яго і на Пн да Каспійскага м. (уздоўж Дняпра і Волгі), лакальна ў Германii і Аўстрыі. На У праз Казахстан і цэнтр. Азію да тэрыторый на У ад воз. Байкал, Манголіі і паўн.-ўсх. Маньчжурыі (Кітай).

Пералёты: паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя або качуючыя (І) ІІ-V, (VII) VIII-X (XI).

Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, Чорнае, Каспійскае, Чырвонае м., Персідскі заліў, узбярэжжы Аравійскага п-ва, Месапатамія, басейн Міжземнага м., таксама цэнтр. і зах. Еўропа, еўрапейскія і паўн.-афрыканскія ўзбярэжжы Атлантыкі, уздоўж р. Амудар’я і ўзбярэжжы Кітайскага м.

Беларусь: з 1990-х гадоў пачала хутка распаўсюджвацца і ў невялікай колькасці адзначацца на гнездаванні спачатку ў паўд. раёнах, а потым па ўсёй краіне.

Мае цёмна-жоўтыя ногі, шаравата-жоўтую радужыну вока, вакол вока ярка-чырвонае кольца. У дарослых птушак дзюба больш інтэнсіўнага, чым у чайкі-клыгуна, жоўтага колеру, няправільнай формы пляма на дзюбе большая, мантыя цёмная. Голас: больш насавы, чым у чайкі-клыгуна, і хуткі. Даўжыня цела 55-69 см, размах крылаў 130-160 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Змачынскі

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: