Чайка марская

Сямейства

Лацінская назва: Larus marinus
Ангельская назва: Great black-backed gull
Руская назва: Чайка морская

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:скалістыя берагі акіянаў і мораў, скалістыя астравы рознай велічыні, рэдка на берагах плоскіх або салёных балот, на тэрыторыях, не знішчаных чалавекам, таксама на астравах рэк і азёр і нават на адкрытых тарфяніках; пасля гнездавання — прыбярэжная зона мораў, часам да 150 км ад мора, спарадычна на кантынентальных вадаёмах. Пачынае сінантрапізавацца.

Гняздо:у калоніі (часта з іншымі відамі) або адзіночна, на скальных абрывах (радзей на плоскіх участках, напр., на тарфяніках або астраўках, пакрытых травой); у выключных выпадках — на будынках. Даволі няшчыльнае, чашападобнае, з невялікай колькасці травы; высцілка — з марскіх раслін, траў і пырніку. Верхнія краi гнязда абкладзены каменьчыкамі або рэшткамі марскіх малюскаў. D= 40-70 см, d= 20-25 см, H= 5-20 см.

Яйкі:2-3 (1-5), шырокаавальныя, светла-палева-жоўтыя, аліўкава-карычневыя, зеленаватыя або зеленавата-гліністыя з папялістымі або блакітна-шэрымі глыбокімі і карычнева-аліўкавымі цi чорна-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 76,5 х 54,0 мм (67,5-83,5 х 50,0-56,0 мм).

Арэал:узбярэжжы паўн. і зах. Еўропы, паўд. Грэнландыі і паўн.-ўсх. часткі Паўн. Амерыкі.

Пералёты:паўночныяпапуляцыі пералётныя або качуючыя (III-IV, VIII-X), паўд. і нарвежскія – аселыя.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Паўночнае м., зах. Балтыка, Атлантыка і яе ўзбярэжжа да Марока, усх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі на Пд ад межаў арэала да Фларыды, нешматліка ў паўд. Грэнландыі і раёне Вялікіх Азёр.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

/p

Спiна i верх крылаў чорныя, астатнія часткі цела белыя. Ад падобна афарбаванай, але меншай, чайкі-чарнакрылкі адрознiваецца ружова-чырвоным колерам ног (у чайкі-чарнакрылкі ногі жоўтыя). На дзюбе чырвоная пляма. Маладыя маюць светлааблямаваныя карычнева-бурыя пёры на версе цела, крыючыя са светлымi канцамi, цёмнае апярэнне пераходзiць на верх галавы i канец хваста. Голас: глыбокае, хрыплае «аг-аг-аг» або «аўк-аўк», часам iншыя гукі, напр., «гра», працяглае «кіувіі». Даўжыня цела 62-80 см, размах крылаў 145-175 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: