Чайка камчацкая

Сямейства

Лацінская назва: Larus schistisagus
Ангельская назва: Slaty-backed gull
Руская назва: Чайка камчатская

Голас можна праслухаць тут:

Арэал. Узбярэжжы Ахоцкагаі Берынгава мораў; гняздуецца ў Карякіі, на Камчатцы, на Курыльскіх а-вах і на Сахаліне. У негнездавы час сустракаеца каля берагоў Прымор'я, Камандорскіха-воў, Японіі,Кітаі. Частка птушак і ўзімку застаецца ў межах гнездавой вобласці, іншыя падаюцца да поўдня.

З 2008 па 2012 гг .чатыры разу адзначалася ў Еўропе (Літва / Латвія, Вялікабрытанія, Ісландыя, Фінляндыя)

Біятоп. Гнездовы — скалістыя ўзбярэжжы мацерыкоў і выспаў, але таксама і роўныя пяшчаныя берагі з хмызняковай расліннасцю. Пасля гнездавання ў жніўні-верасні птушкі трымаюцца зграямі каля рэк, а пасля іх замярзання перамяшчаюцца на марскія ўзбярэжжы.

Беларусь: вельмі рэдкі залетны від; адзіная птушка адзначана ў снежні 2012 г. у г. Гродна.

Дарослыя самцы і самкі ў шлюбным уборы маюць белую галаву, шыю, бруха, бакі, хвост. Мантыя цёмна шыферна-шэрая, некалькі святлей, чым у марской чайкі. Вокі жоўтыя, павекі чырванаватыя. Дзюба жоўтая, на канцы — чырвоная пляма; ногі ружова-мяснога колеру, з чорнымі кіпцюрамі.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: