Сіпуха

Сямейства

Лацінская назва: Tyto alba
Ангельская назва: Barn owl
Руская назва: Сипуха

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: усяго вылучаюць 35 падвідаў. T. a. alba – зах. і паўд. Еўропа; T. a. gutatta – паўн., цэнтр. і ўсх. Еўропа; T. a. ernesti– Корсіка і Сардзінія; T. a. schmitzi — Мадэйра; T. a. gracilirostris — Канарскія а-вы; T. a. detorata — A-вы Зялёнага Мысa; T. a. erlangeri — ад Ірака праз Саудаўскую Аравію да Сіная.

Біятоп: населеныя пункты (асабліва вёскі і невялікія гарады), таксама старыя дрэвастоі, адкрыты ландшафт (але не бязлесны), руіны, пакiнутыя будынкі паблізу пагоркаў і палёў.

Гняздо: яйкі адкладвае на слой парахні або смецця, без гнязда. У цёмных і ненаведваемых месцах будынкаў, царкоўных вежах, шчылінах сцен, скальных абрывах, у дуплах дрэў; можа выкарыстоўвацца некалькі гадоў.

Яйкі: 4-7 (2-14), з аднолькавымі тупымі канцамі, уздутыя, белыя. Памеры: 40,0 х 32,0 мм (36,0-43,0 х 31,0-33,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн і У), паўд. Азія, Аравійскі п-аў, Афрыка (акрамя Сахары і далiны Конга), Мадагаскар, Зондскія а-вы, Аўстралія, амерыканскі кантынент (акрамя Канады).

Пералёты: аселая.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: вельмі рэдкі, зараз вядомы на гнездаванні толькі на крайнім З краіны аселы від. Крыху шырэй на Пн і У распаўсюджаны як нерэгулярна залётны від.

Стройнага сілуэта з сэрцападобнай формы «тварным дыскам», вочы чорныя, высокiя ногi. Светла-карычневы верх з дробнымі крапінамі. Нiз цела аднолькава чыста белы (Т.а.аlba) альбо з ржавым адценнем (Т.а.guttata). Голас: падобны на храп спячага чалавека. Даўжыня цела 33-40 см, размах крылаў 85-98 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1 - Shutterstock, фота 2 - © В. Фянчук

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: