Сыч-сіпель

Сямейства

Лацінская назва: Athene noctua
Ангельская назва: Little owl
Руская назва: Сыч домовый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: A. n. noctua — усх. і цэнтр. Еўропа; A. n. vidalii — зах. і паўн.-зах. Еўропа; A. n. indigena — паўд.-ўсх. і ўсх. Еўропа; A. n. sarda — Сардзінія; A. n. lilith — Сірыя, Ізраіль, Кіпр; A. n. baktriana — ад р. Урал і раёна Каспійскага м. да Пакістана. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 6 падвідаў.

Біятоп: разнародныя адкрытыя ландшафты ад лесастэпаў і гор да пустынь, часта ў культурным ландшафце. Алеі і групы дрэў сярод палёў паблізу людскіх паселішчаў са старымі дуплістымі дрэвамі; акрамя гэтага, паркі з групамі высокіх дрэў (ахвотней ліп і таполяў), радзей — ускрайкi лісцевых лясоў паблізу палёў і паселішчаў або невялікія ляскі. Групы скал, абрывы і руіны. Пазбягае густых лясоў, моцна зарослых тэрыторый, балот і адкрытых палёў.

Гняздо: высока ў дупле, у шчылінах скал і будынкаў, камянёвых восыпах, асабiстых цi пасля трусоў норах; займае гнездавыя скрынi. Высцiлка адсутнiчае.

Яйкi: 4-5 (1-8), з аднолькавымi канцамi, амаль шарападобныя, белыя са слабым бляскам, часта з бугаркамi (тубiкуламi). Памеры: 33,5 х 28,5 мм (32,0-38,5 х 28,0-30,0 мм).

Арэал: Еўропа i цэнтр. Азiя да паўн. Кітая (акрамя Пн, Індыі і Індакітая), М. Азія, Аравійскі п-аў, паўн. Афрыка і ад Эфіопіі да Самалі. Інтрадуцыраваны ў Англіі (у 1870 г.) і Новай Зеландыі (у 1906 г.).

Пералёты: аселы.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь:рэдкі на гнездаванні аселы від.

Невялiкіх памераў сава з прысадзістым сілуэтам, параўнальна вялiкай галавой, якая з-за формы «тварнага дыска» выглядае прыплюшчанай. Хвост кароткi, вочы жоўтыя з белымi «брывамi». Актыўны таксама i ўдзень. Калі падпільноўвае здабычу, робіць прысяданні і нахілы. Паварочвае галаву да 180о. Палёт хвалiсты (не пераблытаць з вераб’іным сычыкам і касматаногім сычом. Голас: шлюбны i позыў «пуць, пуць, пуць, пойдзь», а таксама «квiуу-квiуу». Пры ўзбуджанэнні падае гукі «гiф-гiф-гiф» (падобна да вялікага дзятла). Даўжыня цела 21-27 см, размах крылаў 54-60 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © В. Юрко

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: