Сыч касматаногі

Сямейства

Лацінская назва: Aegolius funereus
Ангельская назва: Tengmalm`s owl
Руская назва: Сыч мохноногий

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: A. f. funereus — зах., цэнтр., паўн. і ўсх. Еўропа, зах. Сібір; A. f. сaucasicus — Каўказ.Акрамя гэтых, вылучаюць яшчэ 6 падвідаў.

Біятоп: вялікія высакастволыя яловыя або сасновыя з прымессю елаклясы, а таксама змяшаныя з сасной, бярозай і таполямі, у тайзе або ў гарах.

Гняздо: у дупле (больш часта пасля D. martius, выпадкова пасля D. major),часам у натуральных дуплах або ў гнездавых скрынках. Без высцілкі.

Яйкі: 4-7 (3, у добрыя на корм гады да 10), авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі або амаль акруглыя (вельмі рэдка авальныя з завостранымі канцамі), белыя з моцным бляскам, часам з маленькімі кавалкамі вапны. Памеры: 32,0 х 26,5 мм (29,0-37,0 х 23,5-29,0 мм).

Арэал: Галарктыка (акрамя Пн і Пд).

Пералёты:аселы і качуючы. Кожныя 3-4 гады адбываецца выразны ўзрост колькасці, звязаны з павелічэннем колькасці грызуноў, і ў такія гады качоўкі могуць быць даволі далёкімі, як i пералёты (напр., у Фінляндыі нават да 600 км на Пд).

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала і на Пд і З ад яго (напр., ва ўсёй цэнтр., зах. і паўд. Еўропе).

Беларусь:нешматлікі на гнездаванні аселы від.

Крыху падобны да сыча-сіпеля. Больш выпрастаная пастава. Галава большая, «тварны дыск» святлейшы i больш кантрастны. Шырокiя белыя «бровы» i «вусы». Ногi i пальцы густа апераныя. Вочы жоўтыя. Маладыя больш цёмна-карычневыя, меней плямістыя, «бровы» з шэрым адценнем. Голас: шлюбны здалёк нагадвае «у-пу-пу-пу» удода, але выдаецца ў больш доўгай серыi i часта заканчваецца далiкатнай трэллю або нагадвае брэх маленькага сабачкі — «ва-ва-ва-ва». Акрамя гэтага, мноства позываў i асцерагаючых крыкаў «рі-кiак», «кiаў», «гу-гук», «тс-ііі». Даўжыня цела 23-28 см, размах крылаў 54-62 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Г. Міндлін

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: