Шчурка-пчалаедка

Сямейства

Лацінская назва: Merops apiaster
Ангельская назва: Bee-eater
Руская назва: Щурка золотистая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: адкрытыя, цёплыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі, стэпы і вялікія даліны, яры, абрывістыя берагі рэк. У культурным ландшафце — сухія травяністыя тэрыторыі з дрэвамі або групамі кустоў, яры (напр., пасля здабычы галькі). Узімку — афрыканскія саванны, травяністыя тэрыторыі, сухія лясы, узбярэжжы азёр, берагі вялікіх рэк. Пазбягае густых лясоў.

Гняздо: у калоніі; у нары, на схiлах пагоркаў, на плоскім грунце або ў стромых лёсавых сценках, гліністых, пясчаных, з мяккага пясчаніку або латэрыту. Калі гняздзіцца на плоскіх месцах, нара ідзе адразу вертыкальна ўніз прыбл. 10 см, а потым паралельна паверхні зямлі адыходзіць калiдор. Гнездавая камера знаходзіцца на канцы або збоку калiдора. Дыяметр круглай адтуліны — 8-10 см, даўжыня калiдора — 60-270 см, шырыня гнездавой камеры — 15-25 см, вышыня – 12-15 см. Новая камера без высцілкі, у старой — высцілка з крылаў насякомых.

Яйкі: 5-6 (4-9), амаль акруглыя, белыя. Памеры: 25,5 х 21,5 мм (23,0-27,0 х 20,0-23,0 мм).

Арэал: паўд. і цэнтр.-ўсх. Еўропа, М. Азія, Б. Усход, цэнтр.-зах. Азія і паўн.-зах. і паўд. Афрыка.

Пералёты: (IV)-V, VIII-IX (Х). У Еўропе залятае на Пн ад межаў арэала ў Вялікабрытанію, Скандынавію, Фінляндыю, Ісландыю, на Фарэрскiя а-вы, у Ірландыю, Бельгію, Люксембург, Галандыю, Эстонію, Латвію, Літву, на Азоры і А-вы Зялёнага Мыса, Мадэйру.

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Пд Аравійскага п-ва, Індыя.

Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні, распаўсюджаны спарадычна і ў асноўным на Пд краіны пералётны від.

Часта сядзіць на правадах, насякомых ловіць у паветры. Вельмі калярова расфарбаваная, жоўтае горла знізу падкрэслена чорнай паласой. Цэнтральныя рулявыя ў дарослых даўжэйшыя, у маладых хвост заканчваецца акругла. Голас: у палёце вібрыруючае «крю-крю-крю», або «кюрт-кюрт-кюрт». Даўжыня цела 24-30 см, размах крылаў 42-49 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © С. Левы

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: