Сіваграк сіні

Сямейства

Лацінская назва: Coracias garrulus
Ангельская назва: Roller
Руская назва: Сизоворонка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: C. g. garullus — паўд., цэнтр. і ўсх. Еўропа да цэнтр. Азіі, М. Азія, Б. Усход;С. g. semenowi — ад закаспійскіх тэрыторый да паўн.-зах. Індыі.

Біятоп: ускраіны старых, дуплістых лясоў паблізу палёў і лугоў, а таксама розныя тыпы невялікіх груп дрэў сярод палёў з дуплістымі дрэвамі або нават адзіночныя дрэвы, старыя дубовыя і сасновыя дрэвастоі з дуплістымі дрэвамі, якія перарываюцца прасекамі, палянамі і да т.п., старыя паркі, алеі, прырэчныя лясы. У Еўропе даходзіць да 600 м в.у.м., на Каўказе — да 1000 м в.у.м., у Атласе — да 2000 м в. у. м.

Гняздо: у дупле (як у прыродным, так і штучным), часта займае дуплы пасля D. martius, а таксама гнездавыя скрынкі. Подсціл з утаптаных дробных галінак і карэньчыкаў, высцілка з сухой травы, часам з прымессю сухіх лістоў або шэрсці (пад час выкормлівання птушанят пакрываецца памётам). D = прыбл. 12 см, d = прыбл. 7,5 см, H = прыбл. 4 см, h = прыбл. 1,5 см, глыбіня дупла — 35-37 см. У лесастэпах і стэпах, а таксама ў Перадкаўказзі — у шчылінах скал або будынкаў, у земляных норах, у ярах, часам у сценах старыхгнёзд вялікіх птушак (напр., драпежных). Даўжыня нор прыбл. 60 см, дыяметрадтуліны прыбл. 10 см, дыяметргнездавой камеры прыбл. 25 см. Высцілка рэдкая або наогул адсутнiчае.

Яйкі: 4-5 (2-7), уздутыя (часам грушападобныя) з тупым вузейшым канцом, белыя з бачнымі порамі. Памеры: 35,5 х 28,0 мм (32,4-40,0 х 25,0-31,0 мм).

Арэал: разарваны, Пд Пiрэнейскага п-ва і дэльта р. Іардан і праз цэнтр. і паўд. Еўропу і М. Азію да цэнтр. Азіі, Індыі і Манголіі, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: IV-V, VIII-IX.

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары.

Беларусь: да сярэдзіны ХХ ст. адносна звычайны, а к 1990-м гадам вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від.

З каржакаватым сілуэтам, адносна моцнай дзюбай, у палёце падобны на вялiкага голуба. Блакітна-ржава-чорная афарбоўка. У самцоў характэрны шлюбны палёт. Часта сядзяць на тэлеграфных слупах або правадах. У негнездавы час і ў маладых колеры менш яркія. Голас: частыя каркаючыя крыкі «крак, рак, рак, крас-ка». Даўжыня цела 30-35 см, размах крылаў 62-73 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Zeynel Cebeti | Фота 2- © С. Левы

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: