Удод

Сямейства

Лацінская назва: Upupa epops
Ангельская назва: Hoopoe
Руская назва: Удод

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: з 10 падвідаў у Еўропе толькі U. e. epops — Еўропа (акрамя Пн) да зах. Азіі і ўсх. Індыі, зах. і цэнтр. Афрыка; U. e. saturata — ад усх. Сібіры да паўн. і ўсх. Кітая.

Біятоп: адзіночныя дуплістыя дрэвы і вясковыя паркі паблізу лугоў, пашаў, пагоркаў, розныя тыпы невялікіх ляскоў з дуплістымі дрэвамі па суседству з адкрытымі тэрыторыямі; акрамя гэтага, ускрайкі вялікіх па плошчы лясных комплексаў (часцей лісцевых і змяшаных). Пазбягае глыбока залятаць у вялікія бары. На Пд — таксама пясчаныя і скалістыя тэрыторыі, саланчакі.

Гняздо: у дупле (таксама ў гнездавых скрынках), пад пнямі або ў пакінутых пабудовах, у земляных норах, шчылінах скал, камянiстых восыпах. Без высцілкі або скупая з сухой травы і лісця, ігліцы і валосся. Пад час выкормлівання паблізу гнязда адчуваецца непрыемны пах абароннай вадкасці птушанят.

Яйкі: 5-8 (3-10, зрэдку 13), моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, шэрыя, светла-жоўта-шэрыя, светла-аліўкавыя з шэрым адценнем, часам карычнева-шэрыя, карычневыя або цёмна-блакітна-зялёныя, без плям і мазкоў. Памеры: 26,0 х 17,5 мм (23,0-30,5 х 16,5-20,0 мм).

Арэал: Еўропа і Азія (акрамя Пн), Афрыка (акрамя раёна вялікіх пустынь) і Мадагаскар.

Пералёты:(III) IV-V, VIII-IX (X). Папуляцыі з паўд. часткі арэала — аселыя.

Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала (між іншым — басейн Міжземнага м.), а таксама ў трапічнай Афрыцы, на Б. Усходзе, Індыі, Індакітаі і паўд. Кітаі.

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні, пералётны від. Значна часцей адзначаецца ў паўднёвай частцы краіны.

З вялікім згорнутым альбо разгорнутым чубам на галаве. Дзюба тонкая і доўгая, загнутая ўніз. Палёт хвалісты, са складаннем крылаў. Часта сустракаецца на зямлі. У маладых чуб меншы і колеры менш кантрастныя. Голас: манатоннае «ду-ду-ду» альбо «хуп-хуп-хуп» (здалёк падобнае на брэх сабакі), позыў — нізкае «хрр». Даўжыня цела 26-32 см, размах крылаў 42-48 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: