Дзяцел вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Dendrocopos major
Ангельская назва: Great spotted woodpecker
Руская назва: Дятел пестрый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:D. m. major– паўн. Еўропа (ад Скандынавіі праз паўн. Расію да Урала); D. m. pinetorum – кантынентальная Еўропа (ад Вялікабрытаніі да Італіі і ад Балгарыі да Каўказа); D. m. hartertii – Сардзінія і Корсіка; D. m. hispanus – Пiрэнейскі п-аў; D. m. brevirostris — ад Урала да паўн. Манголіі; D. m. poelzami – раён Каспійскага м., паўн. Іран;D. m. canariensis — Тэнерыф; D. m. thanneri — в-аў Гран Канарыя. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 6 падвiдаў. (Увага: D. major можа скрыжоўвацца з D. syriacus).

Біятоп: лісцевыя, хваёвыя і змяшаныя старыя лясы, паркі, сады, алеі;нешматлікі ў чыстых хваёвых лясах, больш рэдкі ў невялікіх ізаляваных дрэвастоях. У Высокіх Татрах даходзіць да 1000 м в.у.м., у Альпах — да 2000 м в.у.м., на Каўказе і Алтаі- да 1200 м в.у.м.

Гняздо: у дупле ў ствале (часцей нязгнілым) або ў тоўстых галінах дрэва звычайна 2-5 м над зямлёй (ад 0,5 да 20 м). Подсціл — з дробных, пакрышаных трэсак. Дыяметрадтуліны 4,5-6,0 см, глыбіня дупла 25-35 см, шырыня гнездавой камеры 8-10 см, вышыня — прыбл. 8 см.

Яйкі: 4-7 (3-8), эліптычныя, крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 26,0 х 19,0 мм (25,0-27,0 х 16,0-21,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя крайняй Пн і Пд).

Пералёты: аселы. Узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазій (ІІ) ІІІ (IV)-(VII) VIII-Х.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь:з усіх дзятлаў найбольш звычайны на гнездаванні аселы від. Пн краіны насяляе падвід D. m. major, а птушкі з пераходнымі рысамі да D. m. pinetorum адзначаюцца ў паўд. частцы.

Стракаты, чорна-бела-чырвоны. Падобны да сірыйскага, беласпіннага i сярэдняга дзятлаў. Падхвосце чырвонае, на спіне дзве вялікія белыя плямы (не блытаць з 203). Чорны ашыйнiк ідзе ад патыліцы да асновы дзюбы і грудзей, нa баках галавы і шыі вялікія белыя плямы. У самца чырвоная пляма на патыліцы (у самкі патыліца чорная). У маладых абодвух полаў чырвоная з чорнай абводкай «шапачка». Голас: стукае гучна і інтэнсіўна, позыў — кароткае «кік, кікс», асцерагае «рірірі» альбо «гігігі». Даўжыня цела 22-26 см, размах крылаў 39-46 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1-2- © Т. Раманава| Фота 3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: