Дзяцел сірыйскі

Сямейства

Лацінская назва: Dendrocopos syriacus
Ангельская назва: Syrian woodpecker
Руская назва: Дятел сирийский

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: D. s. syriacus — паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азія; D. s. transcaucasicus — паўд. схiлы Каўказа і ўсх. Іран.

Біятоп: лісцевыя або змяшаныя лясы (асабліва ў рачных далінах перадгор’яўі горных тэрыторый)радзей бары, паркі,сады, абсаджаныя дрэвамі дарогі, таксама ў сельгасландшафце. У Балгарыі даходзіць да 1000 м в.у.м., у Арменіі — да 1500 м в.у.м.

Гняздо: у дупле (часцей за ўсё мяккага дрэва), скупая высцілка з рэшткаў трэсак. Дыяметр адтуліны 3,5 см, глыбіня дупла 20-25 см, шырыня гнездавой камеры 5-6 см, вышыня — прыбл. 15 см.

Яйкі: 4-7 (3-8), эліптычныя, белыя, бліскучыя. Памеры: 26,5 х 19,0 мм (24,0-28,5 х 17,5-19,5 мм).

Арэал: паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азія, Каўказ і на Пд праз Іран да Аманскага заліва.

Пералёты: аселы.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: упершыню адзначаны толькі ў 1970-х гадах; к 1990-м — вельмі рэдкі, распаўсюджаны на гнездаванні толькі па крайнім Пд краіны аселы від.

Стракаты, чорныя палосы ад асновы дзюбы да выгіну шыі, на грудзях (не блытаць з 201, 204 і 203). Маладыя з чырвонай «шапачкай», а таксама з чырвонымі плямамі спераду шыі. Адметнымi рысамi з’яўляюцца таксама паводзiны, бiятоп i голас. Голас: больш крыклівы, чым вялiкi дзяцел; стукае больш часта, позыў «лік, нік». У гнездавы перыяд «лікк-ірр». Даўжыня цела 22-25 см, размах крылаў 39-45 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: