Жаўрук-смяцюх

Сямейства

Лацінская назва: Galerida cristata
Ангельская назва: Crested lark
Руская назва: Жаворонок хохлатый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:з 28 вылучаемых падвідаў у Еўропе сустракаюцца: G. c. cristata(сін. G. c. tenuirostris) – цэнтр. і ўсх. Еўропа; G. c. pallida – Пiрэнейскі п-аў; G. c. meridionalis (сін. G. c. neumanni)- Балканы і Пд Апенінскага п-ва; G. c. caucasica – Родас, Кіпр, Крыт, зах. Турцыя, Каўказ.

Біятоп: сухія адкрытыя тэрыторыі з нізкай і рэдкай наземнай расліннасцю без дрэў і кустоў. Ахвотна займае розныя тыпы антрапагенна змененых біятопаў, часта паўпустынных (напр., пагоркі паблізу пабудоў, рудэральныя біятопы, наваколле чыгуначнай каляі і партоў, прамысловыя раёны).

Гняздо: на зямлі ў выграбенай ямцы сярод няшчыльнай расліннасціабо сярод грудкоўзямлі, камянёў і да т.п., даволі добра схаванае. Знешняя частка з кароткіх, тоўстых, выгнутых па перыметрылісця і сцёблаў траў з прымессю каласкоў, канцы якіх у мностве тарчаць па-за краямі гнязда. Высцілка з тонкай і сухой травы і валокнаў завялых раслін, месцамi валоссе. D = 9-15 см, d= 6,5-7 см, h = 4,5-5 см.

Яйкі: 3-5 (2-6), крыху падоўжаныя, часта ўздутыя. На белым або шараватым фоне светла-шэрыя цi шэра-фіялетавыя глыбокія плямкі (якіх няма на яйках A. arvensis), паверхневыя — густыя, аліўкава-карычневыя або шэра-карычневыя. Часам утвараюць пояс або «шапачку» на шырокім канцы. Памеры: 22,0 х 17,0 мм (19,0-25,5 х 15,0-19,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), паўд. і цэнтр. Азія да паўн.-ўсх. Кітая і ўсх. Індыі, на Пд да Аравійскага п-ва, паўн. Афрыка, а таксама ад Маўрэтаніі і Сенегала да Самалі.

Пералёты: аселы, папуляцыі з крайняй паўн. часткі арэала — пералётныя.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала за выключэннем паўн. часткі.

Беларусь:На Пн і ў цэнтр. частцы адзначаецца падвід G. c. cristata, а на Пд-G. c. tenuirostris, які, аднак, часцей не адрозніваецца ад папярэдняга падвіду і лічыцца яго сінонімам.

Вялікі чуб, якi востра заканчваецца (большы, чым у палявога і баравога жаўрукоў), крайнiя рулявыя рыжаватыя i больш светлыя, чым астатнiя. У маладых чуб невялiкi. Голас: падобны на голас палявога жаўрука, але больш прарэзлівы, больш частыя перапынкi. Позыў — прарэзлівае «дi-дii-трi» або «ірі-трі-тріэ», мяккае «джютт». Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 29-38 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: