Жаўрук баравы

Сямейства

Лацінская назва: Lullula arborea
Ангельская назва: Woodlark
Руская назва: Жаворонок лесной

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: L. a. arborea – большая частка арэала (акрамя паўд. часткі); L. a. pallida –паўд. Іспанія, паўн.-зах. Афрыка, паўд. Італія, астравы Міжземнага м., Балканы, Б. Усход, Крым і Каўказ.

Біятоп: адрознiваецца ў розных частках арэала. У Вялікабрытаніі галоўным чынам нізіны (а таксама і пагоркі), сухія пясчаныя, галечныя мясцiны або месцы з кальцыніраванай глебай, пакрытыя нізкай травой (як месцы харчавання) і высокай травой або верасам як месцы гнездавання з адзіночнымі кустамі або дрэвамі, на якіх спявае. На З і Пд Еўропы — месцы, пакрытыя верасам, нізінныя тарфянікі, пагоркі, пакрытыя кустамі схiлы пагоркаў, невялікія сасновыя бары і іншыя лясы паркавага тыпу. У паўн. Афрыцы — камяністыя схiлы ўзгор’яў, парослыя коркавымі дубамі або асветленыя лясы да 600-1800 м в.у.м. У Высокім Атласе даходзіць да 3000 м в.у.м., на Каўказе — да 2000 м в.у.м. У Закарпацці ўгарах да мяжы лесу. У цэнтр. Еўропе тыповы біятоп — ускрайкi сухіхлясоў, добра праграваемыя сонцам бары з прасекамі, палянамі і пасевамі.

Гняздо: на зямлі, у глыбокай ямцы, выкапанай птушкамі, сярод густых,але невысокiх раслін (прыкрытае), у сонечным месцы. Аснова гнязда — з тонкіх сцёблаў травы, лісця і сасновай ігліцы, часам з прымессю моху. Знешняя частка з тонкіх, сухіх траў, загнутых па краях(часам з прымессю лістоў і моху). Высцілка з тонкай травы і валосся. Краi гнязда роўныя з зямлёй. D = 11-13 см, d = 6,5-7,5 см, h= прыбл. 5 см.

Яйкі: 3-5 (2-6), уздутыя, з тупым вузейшым канцом. Белаватыя, часам з аліўкавым адценнем, з глыбокімі шэра-фіялетавымі або светла-шэрымі дробнымі і густымі плямкамі і шэра-карычневымі або карычневымі да чырвона-карычневых паверхневымі плямкамі. Часта іх больш на шырокім канцы. Памеры: 21,0 х 16,0 мм (19,0-22,0 х 15,0-17,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), паўн.-зах. Афрыка, М. Азія, Каўказ, Іран і паўд. Туркменія.

Пералёты: пералётная толькі паўн. частка папуляцыі III-IV, IX-X (ХІ).

Месца зімовак: паўд. частка гнездавога арэала, Егіпет, Б. Усход.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобны да палявога жаўрука, крыху меншы i з больш кароткiм хвастом. Невялiкi чуб аддзяляе ад галавы светлая палоска. Крайнiя рулявыя не белыя. Жыве галоўным чынам у барах. Голас: флейтавае «юлi-юлi-юлi… лю-лю-лю… юля-юля-юля», позыў «дiдлаі, дiдлi». Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 27-30 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: