Ластаўка-зямлянка

Сямейства

Лацінская назва: Riparia riparia
Ангельская назва: Sand martin
Руская назва: Ласточка береговая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: з 7 падвідаў у Еўропе толькі R. r. riparia— Еўропа на У да Сібіры, паўн.-ўсх. Афрыка, М. Азія, Б. Усход; R. r. diluta — ад р. Урал праз цэнтр. Азію да Манголіі.

Біятоп: адкрытыя, плоскія тэрыторыі паблізу вады, абрывістыя і высокія берагі кантынентальных вадаёмаў і мораў, аддае перавагу рачным далінам, а таксама месцам здабычы галькі, кар’ерам па здабычы гліны, пяску і да т.п. Прыродныя сцены цяснiн. Біятоп харчавання — адкрытыя лугі, балоты, вадаёмы, радзей пасевы. Пад час пералётаў чародамі трымаецца ў зарасніках трыснягу.

Гняздо: у калоніі, у нары, якая перпендыкулярна сцяне абрыву, у верхняй частцы глебы. Калiдор авальны, гнездавая камера ў форме паўшар’я, скупая высцілка з сухой травы і лісця, пер’я. Дыяметр адтуліны 4-7 см, даўжыня калiдора 50-60 см (да 150 см, макс. — 195 см), шырыня камеры 7-14 см, вышыня — 5-12 см.

Яйкі: 4-6 (2-7), белыя, эліптычныя, з тупым вузейшым канцом (вельмі рэдка грушападобныя). Памеры: 17,5 х 12,5 мм (16,0-21,0 х 11,0-13,0 мм).

Арэал: Еўропа, Азія (акрамя крайняй Пн), на Пд да Пакістана і цэнтр. Кітая, Паўн. Амерыка (акрамя Пн), лакальна ў Егіпце (уздоўж Ніла), спарадычна ў Марока.

Пералёты:(ІІІ) IV-V, VIII-IX (X).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Індыя, Паўд. Амерыка.

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Верх цела карычневы, хвост з невялікай выразкай. Характэрная карычневая папярочная палоска, якая праходзiць праз грудзі, па беламу споду цела i злiваецца з карычневым колерам крылаў. Голас: слабае невыразнае шчабятанне «тріп-трар», позыў «черп, шереп», асцерагаючы — «крет, бріт». Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 26-29 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Гулінскі| Фота 2- © Дз. Змачынскі| Фота 3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: