Ластаўка гарадская

Сямейства

Лацінская назва: Delichon urbicum
Ангельская назва: House martin
Руская назва: Воронок

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: D. u. urbica — большая частка Еўропы, цэнтр. і зах. Азія, зах. і паўд.-ўсх. Афрыка; D. u. meridionalis — басейн Міжземнага м., паўн. Афрыка, Іран, Каўказ, паўн. Індыя; D. u. lagopoda — Азія ад р. Енісей на У да Сахаліна, паўд. Кітай, Бірма, Тайланд.

Біятоп: у гнездавы перыяд вёскі, радзей гарады (нават іх цэнтры, а не толькі прадмесці), масты; у некаторых раёнах — скальныя абрывы (напр., на Каўказе, у цэнтр. Азіі, у Швейцарыі, дзе даходзіць да 2200 м в.у.м.). На Кіпры аддае перавагу скалістым узбярэжжам і скалам. Біятоп харчавання — адкрытыя тэрыторыі, часта паблізу вады; пасля гнездавання — адкрытыя мясцiны паблізу зараснікаў трыснягу або вярбы (месца начлегу).

Гняздо: у калоніях; на знешнiм баку будынка, пад прыкрыццем павецi, гарышчаў і да т.п., пад мастамі, віядукамі, на скалах і нават лёсавых ярах (напр., над Волгай).1/2 шара з дахам зверху і авальнай адтулінай збоку бліжэй да верху гнязда, будуецца з кавалкаў гразі (часам з прымессю мякiны), злепленых слінай. Багатая высцілка з сухой травы, шэрсці, валосся і пёраў (ніколі не выступае за адтуліну – гэтым адрозніваецца ад гнёздаў D. urbica, занятых вераб’ямі). Шырыня пабудовы 11-20 см (выключна да 30 см), вышыня — 7-18 см, адтуліна: шырыня4-6 (выключна да 10 см), вышыня 1,5-4,5 см.

Яйкі: 4-5 (2-6), эліптычныя крыху падоўжаныя, белыя са слабым бляскам. Вельмі рэдка са светла-чырвонымі крапінамі. Памеры: 18,0 х 13,5 мм (16,5-20,0 х 12,5-14,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Кольскага п-ва), значная частка цэнтр. і ўсх. Азіі (да Сахаліна і Японіі, а на Пд да Ірана, Гімалаяў і паўд. Кітая), М. Азія, паўн.-зах. Афрыка і спарадычна ў паўд. Афрыцы (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка і Намібія).

Пералёты:IV-V, VIII-X.

Месца зімовак: трапічная і паўд. Афрыка, паўд. Азія, у невялікай колькасці зімуе ў басейне Міжземнага м. і нават у зах. Еўропе (на Пн да Вялікабрытаніі і Ірландыі).

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Характэрная вызначальная рыса – белае надхвосце. Ад малога свiргуля адрозніваецца больш глыбокай выразкай хваста і большай белай плямай, а таксама белым сподам цела. Верх цела металічна-гранатава-чорны, ніз белы. Маладыя зверху карычнева-чорныя (не блытаць з ластаўкай-зямлянкай). Голас: ціхае і мяккае шчабятанне, у палёце мяккае «чр-чір-чірі». Даўжыня цела 13-16 см, размах крылаў 26-32 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: