Свірстун лугавы

Сямейства

Лацінская назва: Anthus pratensis
Ангельская назва: Meadow pipit
Руская назва: Конек луговой

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: A. p. pratensis — Грэнландыя, большая частка ўсх. Еўропы да р. Об, iзаляваныя папуляцыi ў Грузii i Арменii; A. p.whistleri(сін. A. p. theresae)— Iрландыя iзах. Шатландыя.

Бiятоп: лугi(асаблiва часта ў рачных далiнах), а таксама рознага тыпу адкрытыя тэрыторыi, парослыя травянiстай раслiннасцю, часам нiзкiмі дрэвамі. На Пн — мохавая тундра з каменнем i балотамi, лясы з карлiкавай бярозы, у гарах — пашы i лугi.

Гняздо: на зямлi каля асновы купiны траў, часта па краях равоў, з тонкай i сухой травы цi iншага раслiннага матэрыялу, у высцiлцы дробныя сухiя травы i невялiкая колькасць валосся. D = 7-10,5 см, d = 5-6 см, h = 3,5-4,5 см.

Яйкi: 4-6 (3-7), крыху падоўжаныя, шаравата-зеленаватыя або шэра-белыя, карычневыя цi чырванаватыя, звычайна амаль цалкам пакрытыя шэра-карычневымi або карычневымi густымi i дробнымi плямкамi цi мазкамi (у M. flava плямкi светла-карычневыя). Памеры: 19,0 х 14,5 мм (18,0-21,0 х 13,5-15,6 мм).

Арэал: Еўропа, акрамя паўд. часткi, Iсландыя, паўд. узбярэжжа Грэнландыi, паўн.-зах. Азiя (да р.Об). Iзаляваныя папуляцыi ў гарах Грузii і Арменii.

Пералёты: III-IV, (VIII)IX-X. Заходнееўрапейскiя i каўказскiя папуляцыi аселыя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, зах. i паўд. Еўропа (Мiжземнамор’е), М. Азiя, Каўказ, Б. Усход, Iран, Туркменiя, паўн. Афрыка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Алiўкава-карычневы, цела ў густыя рыскi, грудзi i бакi белаватыя. Кiпцюр задняга пальца доўгi i крыху загнуты (мал. 14і). Вельмi падобны да ляснога свірстуна, а таксама плямістага, сібірскага і чырвонаваллёвага свірстуноў. Адрознiваецца голасам. Голас: не вельмi гучны пад час хвалiстага палёту: «цiп-цiп-цiп-сi-сi-сi» — спачатку хутчэй, у другой частцы больш павольна. Позыў «iт-iт, iст», асцерагае далiкатным, некалькi разоў паўтараемым «еiп». Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 22-25 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: