Свірстун чырвонаваллёвы

Сямейства

Лацінская назва: Anthus cervinus
Ангельская назва: Red-throated pipit
Руская назва: Конек краснозобый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: немае.

Бiятоп: забалочанаятайгазгрупамi кустоўабовялiкiяпаплошчытарфянiкi, парослыяасакойi карлiкавымi дрэвамi; падчаспералётаў- вiльготныяадкрытыятэрыторыi (лугі, асаковыязараснікіi дат.п.).

Гняздо: назямлi ўямцызутаптаныхлеташнiхраслiн, каляасновыкупiны(звычайнанаяепаўд. абопаўд.-ўсх. баку) падпрыкрыццемтравянiстайраслiннасцi абокуста. Прыкрыцце часта ўтварае зверху дах. Няшчыльная аснова з карэньчыкаў, моху, сухой травы, валосся, часам пер’я. d = 5-7 см, Н = 6-9 см.

Яйкi: 5-6 (4-7), падоўжаныя або крыху элiптычныя, афарбоўка зменлiвая. Часцей за ўсё блакiтна-шэрыя або алiўкава-шэрыя, пясчана-шэрыя, ружаватыя з густымi шэрымi, карычневымi або чырвона-карычневымi крапінкамi i плямкамi.Могуць быць чорныя воласападобныя рысачкi. Памеры: 19,0 х 14,0 мм (17,0-21,0 х 13,0-15,5 мм).

Арэал: крайняя частка Паўн. Палеарктыкi i п-аў Севард на Алясцы.

Пералёты: (IV) V (VI), (VIII) IX (X). Зрэдку пралятае над Еўропай (адзначаўся ў Лiтве, Польшчы, Латвii, Албанii, Германii, Галандыi, Iрландыi, Вялiкабрытанii, на Гебрыдскiх а-вах).

Месца зiмовак: трапiчная Афрыка, паўд. Азiя, Фiлiпiны, Малайскi арх. i Сундайскiя а-вы, цiхаакiянскае ўзбярэжжа Паўн. Амерыкi да Калiфарнiйскага зал., а таксама ў Iталii, Грэцыi, паўд. Турцыi, Б. Усходзе i Егiпце.

Беларусь: не гняздзіцца, рэдка адзначаецца толькі пад час транзітных міграцый.

У гнездавы перыяд горла i грудзi ў самца і самкі ржавага колеру. У iншы час падобны да ляснога, плямістага, сібірскага і лугавога свірстуноў, але надхвосце ў цёмныя плямкі. Добра бачныя светлыя «вусы». Голас: «цiп-цiп-цiп-сi-сi», падобна, як у лугавога свірстуна, позыў «сцii-цii» або «цiйу», больш падобны да голасу стрынаткі-чаротаўкі, чым iншых відаў свірстуноў. Даўжыня цела 15-16 см, размах крылаў 25-27 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: