Завірушка сібірская

Сямейства

Лацінская назва: Prunella montanella
Ангельская назва: Siberian accentor
Руская назва: Завирушка сибирская

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: у Еўропе толькі P. m. montanella — ад вярхоўяў Пячоры i зах. Урала на У праз паўн. Сiбiр да р. Лена і ў паўд. Сібіры ад паўн.-ўсх. Алтая на У; P. m. badia — ад р. Лены на У да вусця р. Анадыр.

Біятоп: густыя зараснікі кустоў у тундры або ялова-пiхтавая i кедровая тайга з густым падростам – часцей за ўсё ў рачных далінах (сярод бяроз i вербаў) або па суседству з вільготнымі тэрыторыямі. У гарах да верхняй мяжы лясоў.

Гняздо: у густым кусце або ў развiлцы невысокага дрэва каля ствала нiзка над зямлёй (1-1,5 м). Плоскае і неглыбокае, аснова з дробных галінак і сцёблаў травянiстай расліннасці, лiсця, карэньчыкаў i пераплецена мохам; высцілка з моху, раслiннага пуху і валосся або шэрсці. d = 5,5-7,5 см.

Яйкі: 4-6, падоўжаныя, блакітна-зялёныя. Памеры: 19,5 х 13,5 мм (17,0-23,2 х 12,5-16,6 мм).

Арэал: разарваны; паўн.-ўсх. Еўропа ад вярхоўяў Пячоры i зах. Урала на У праз паўн. Сiбiр да Калымскiх гор і вусця р. Анадыр i ад паўн.-ўсх. Алтая на У i поўнач праз паўд. Сiбiр да вытокаў р. Яны i Iндыгiркi.

Пералёты: пералётная (IV-V (VI), IX-X). Спарадычна залятае на З да Расii (наваколле Масквы), Данii, Швецыi, Фiнляндыi, Польшчы, Чэхii, Cлавакii, Аўстрыi, Італіi.

Месца зімовак: Карэйскі п-аў, паўд. Манголiя і цэнтр. Кiтай (даліна р. Хуанхэ).

Беларусь:вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Галава цёмна-бурая са светлым брывом, горла больш светлае. Верх цела амаль аднакаляровы, надхвосце бурае (параўн. з 485). Голас: спеў з гучных трэляў. Позыў — сухое «цiррлi». Даўжыня цела 14,5 см, размах крылаў 21-22,5 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Robin Newlin

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: