Чайка-бургамістр

Сямейства

Лацінская назва: Larus hyperboreus
Ангельская назва: Glaucous Gull
Руская назва: Бургомистр

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне
Цалкам белая са светла-шэрым верхам цела, канцы крылаў белыя (такі тып афарбоўкі сустракаецца толькі ў чайкі-бургамістра і малой палярнай чайкі). Памеры значна розняцца, палёт больш цяжкі. Ад малой палярнай чайкі адрозніваецца большымі памерамі, значна больш моцнай дзюбай, якая цёмная толькі на канцы. У гнездавы перыяд вакол вока жоўтае кольца (не чырвонае). Складзеныя крылы не выступаюць за канцы рулявых. Маладыя першага года з лёгкім карычневым налётам на спіне і цёмным канцом дзюбы, двухгадовыя амаль белыя, на трэці і чацвёрты год спіна становіцца больш шэрай. Голас: падобны на голас чайкі-клыгуна, але больш прарэзлівы — хуткае «каўк-каў…куйакуйаккуйа». Даўжыня цела 62-80, размах крылаў 145-170 см.

Падвіды: L. h. hyperboreus — ад в-ва Ян Мэен і Шпіцбергена на У да Кольскага п-ва, п-воў Канін і Таймыр; L. h. pallisidimus — ад Таймыра на У да Берынгава м. і в-ва Прыбылова; L. h. barrovianus — Аляска да зах. Канады (паўн.-зах. раён Макензі); L. h. leuceretas — на У ад Макензі праз Канаду і Грэнландыю да Ісландыі.

Біятоп: марскія ўзбярэжжы і астравы (як скалістыя, так і раўнінныя), пакрытыя нізкай тундравай расліннасцю, таксама астравы на кантынентальных азёрах паблізу ўзбярэжжаў і берагі марскіх заліваў. Пасля гнездавання — мора (часцей у прыбярэжнай зоне, залівах, партах), у глыбіню сушы залятае спарадычна.

Гняздо: на абрывістых скалах або плоскім месцы паблізу вады, часам на лёдзе або снезе. Пабудова залежыць ад месца, дзе знаходзіцца гняздо. На скалах – уціснутая ў шчыліну плоская кучка з водных раслін (у аснове), сухіх тонкіх наземных раслін з прымессю пёраў і раслінных рэшткаў у высцілцы. На зямлі – у ямцы, скупа высланай сухой воднай і наземнай расліннасцю, а таксама рознымі рэшткамі. d = 24-27 (да 40) см, h = 5-10 см.

Яйкі: 3 (1-4), авальна падоўжаныя, гліністыя, iржава- або аліўкава-гліністыя (светлыя), часам блакітнаватыя з папяліста-бурымі глыбокімі (бываюць не заўсёды) і карычнева- або чорна-аліўкавымі паверхневымі плямамі. Памеры: 77,0 х 54,0 мм (69,0-89,0 х 47,0-63,5 мм).

Арэал: разарваны; паўн. ўзбярэжжы Галарктыкі.

Пералёты: пералётная і качуючая (I-II)III-ІV (V), IX-XI. Нешматлікія папуляцыі — аселыя (напр., у Ісландыі). У Еўропе сустракаецца ў Германii, Польшчы, Літве, Латвіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Іспаніі, Партугаліі, на Мальце, у Італіі, б. Югаславіі, Румыніі, Малдавіі, на Украіне, Турцыі, на Мадэйры, Балеарскіх, Канарскіх і Азорскіх а-вах.

Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Паўночнае, Карскае, Барэнцава, Нарвежскае і Балтыйскае м., паўн. Атлантыка, узбярэжжы Ціхага ак. (як амерыканскія, так і азіяцкія).

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © И. Самусенко

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: