Цвыркун салаўіны

Сямейства

Лацінская назва: Locustella luscinioides
Ангельская назва: Savi`s warbler
Руская назва: Сверчок соловьиный

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: L. l. luscionioides — Еўропа да 350 на У; L. l. sarmatica — ад 350 на У да Волгi i Урала; L. l. fisca — цэнтр. i паўд.-зах. Сiбiр.

Біятоп: вялікія па плошчы ўчасткі трыснягу з купінамі рагозу і высокіх асок, немелiярыраваныя тарфянiкi, берагі вадаёмаў з высокім чаротам і купінамі асакі і рагозу, а таксама зараснікамі вярбы з высокай травянiстай расліннасцю, зарастаючыя старарэчышчы.

Гняздо: “уціснутае” ў купіну асакі або сярод заломаў сухой надводнай расліннасці, добра асветленае сонцам, над мокрым грунтам або вадой, з шырокіх (да 2,5 см) і сухіх лістоў рагозу або трыснягу, укладзеных крыж-накрыж пад вострым вуглом. Унутраная частка з больш дробнага лiсця i раслiнных валокнаў. Без высцілкі. D = 9-15 см, d = 4,5-6,5 см, H = 8,5-12 см, h = 4-6 см.

Яйкі: 4-5 (2-6), крыху падоўжаныя, з даволі вострым вузейшым канцом, белыя, з густымі і дробнымі плямкамі: глыбокія — светла-шэрыя, паверхневыя — шэра-карычневыя або чырвона-карычневыя. Памеры: 19,5 х 14,5 мм (17,5-22,0 х 14,0-15,5 мм).

Арэал: разарваны; паўд., цэнтр. i ўсх. Еўропа, паўн.-зах. Афрыка і цэнтр.-зах. Азія. З 1920-х гадоў (асаблiва з 1960-х) пашырае свой арэал у Еўропе на З i Пн.

Пералёты: IV-V, VIII-X (Х).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, ад Сенегала да Эрытрэi, Iран, Iрак.

Беларусь: адносна рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Верх цела карычневы, нiз белаваты. Вызначальная рыса — голас. Голас: доўгае, манатоннае i сухое «трр», больш нiзкае, чым у звычайнага цвыркуна. Пад час спявання паварочвае галаву ў бакi, таму здаецца, што гук мадулюецца. Асцерагае гарлавым «цiк». Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 18-21 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: