Чаротаўка балотная

Сямейства

Лацінская назва: Acrocephalus palustris
Ангельская назва: Marsh warbler
Руская назва: Камышовка болотная

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: вільготныя і сонечныя месцы сярод лугоў, якія параслі групамі або палосамі кустоў цi дрэў з вялікімі ўчасткамі высокай травянiстай расліннасці; не вельмі густыя зараснікі вярбы над рэкамі і ставамі, часам збожжавыя палi паблізу лугоў і меліярацыйных каналаў, парослых кустамі. У Альпах даходзiць да 2100 м в.у.м., ва ўсх. Грэцыi — 3000 м в.у.м.

Гняздо: цылiндрычнае, падвешанае ў густой зялёнай расліннасці на адлегласці не больш як 1,5 м ад краю; заўсёды над сушай (а не над вадой) злёгку аплятае сцябліны раслін (ад 20 см i больш чым 2 м над зямлёй, звычайна 0,35-1.0 м); больш няшчыльнае, чым у A. arundinaceus i A. scirpaceus. Краi гнязда не загінаюцца ўнутр, як у iншых вiдаў гэтага роду у Беларусі. Знешняя частка з сухіх лістоў травы, пераплеценых раслінным пухам і палоскамі раслінных валокнаў. На знешнiм краi гнязда раслінны матэрыял заламаны пад вострым вуглом – характэрная рыса віду. Высцiлка з больш збiтага або раздробленага раслiннага матэрыялу з прымессю валосся i раслiннага пуху. D = 8,5-11,5 см, d = 4,5-5,5 см, H = 8-11 см, h = 4-5 см.

Яйкі: 3-5 (6-7), сярэдне падоўжаныя з больш вострым вузейшым канцом, чым у A. scirpaceus, бела-зеленаватыя або бела-зеленавата-блакітныя, часам светла-шэрыя. Глыбокія плямкі, кляксы i мазкi светла-шэрыя (часам з блакітнаватым адценнем) або алiўкава-зялёныя, часта іх больш на шырокім канцы; паверхневыя – шэра-аліўкавыя i з чарнаватымi крапінкамi. Памеры: 19,0 х 13,5 мм (16,4-20,9 х 12,0-15,1 мм).

Арэал: Еўропа — ад усх. Францыi да р. Кама i Урал (акрамя Пн i толькi лакальна на Пд), дэльта Волгi, Каўказ; на У ад паўн. часткi Каспiйскага м. да 70о.

Пералёты: (IV) V (VI), VIII-IX.

Месца зімовак: паўд.-ўсх. Афрыка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Верх цела карычнева-алiўкавы, нiз белаваты (не крэмавы). Ногi ружаватыя. Вельмi падобная да трысняговай чаротаўкі, асаблiва маладыя. Адрознiваецца спевам i суадносінамі даўжыні махавых. Голас: спеў адрывiсты з хрыплымi тонамi, падобнымi, як у звычайнай чаротаўкі, а таксама з мноствам iмiтацый iншых вiдаў. Асцерагае «чек-так», «чер-чер-черк-черр… черр». Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 18-21 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: