Чаротаўка садовая

Сямейства

Лацінская назва: Acrocephalus dumetorum
Ангельская назва: Blyth`s reed warbler
Руская назва: Камышовка садовая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: зараснікі кустоў (як на ўcкраінах вялікіх лясоў, так і групы кустоў на лугах або берагах вадаёмаў), падтопленыя бярозавыя гаi, а таксама сухiя мясцiны ў лесастэпе, зараснікі тамарыску ў сухiх далiнах рэк, схiлы пагоркаў, якiя параслi шыпшынай i малiнай, краi бураломаў i палян у сасновых лясах, сады і паркі з групамі кустоў, пусткі. У гарах уздоўж вадацёкаў даходзiць да пласкагор’я на вышынi 1000 м в.у.м. i нават вышэй за 1200 м.

Гняздо: у густой травянiстай расліннасці (трыснёг, крапiва i г.д.) або ў кустах i малых дрэўцах па-суседству з сонечнымі месцамі. Падвешанае (звычайна 10-40 см над зямлёй, але не больш за 1 м або крыху болей) паміж сцёблаў або галінак, чашападобнае. Знешняя частка з лістоў і сцёблаў травы, валокнаў крапiвы, раслiннага пуху, аплеценых павуцiнай; потым ідзе больш тонкі слой з такога ж матэрыялу, толькi без павуцiны, унутраная частка – з дробных і мяккіх сцёблаў травы (часам з шэрсцi i конскага вoлaсу). D = 9-13 см, d = 5-6,5 см, H = 6,5-9,5 см, h = 3-4 см.

Яйкі: 3-5 (3-6), звычайна крыху патоўшчаныя на адным з канцоў. Афарбоўка зменлівая. Часцей за ўсё: 1) бледна-ружовыя, глыбокія плямы — шэра-фіялетавыя, паверхневыя – чорна-карычневыя з больш светлымі краямі; 2) матавыя, малочна-белыя цi крэмавыя; глыбокія плямы — белыя (цямнейшыя за фон), паверхневыя — аліўкава-карычневыя; 3) ярка-белыя з мноствам карычневых плямак; 4) зеленаватыя або светла-зялёныя з алiўкава-зялёнымi або ржава-карычневымi плямамi. Плямы часта сканцэнтраваны на шырэйшым канцы. Памеры: 17,5 х 14,0 мм (16,5-19,5 х 12,5-15,0 мм).

Арэал: ад Нарвегii, Швецыi, Фінляндыі, усх. Польшчы і балтыйскіх краін да ўсх. Сібіры i праз Казахстан да горных вытокаў р. Лены і паўд.-ўсх. Алтая. На Пд да паўн. Афганiстана. У апошнiя 50 гадоў распаўсюджваецца на Пн i З, засяляючы балтыйскiя краiны, Фiнляндыю i Швецыю.

Пералёты: пералётны IV-V, VII-VIII (IX). Спарадычна залятае ў зах. Еўропу (Вялікабрытанія, Iрландыя, Францыя, Бельгiя, Галандыя, Германiя, Данiя, Швейцарыя, Iспанiя, Iталiя, Мальта, Балгарыя, Турцыя).

Месца зімовак: Пакістан, Індыя, Непал, Шры Ланка, Бірма.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від, распаўсюджаны ў паўн., усх. і цэнтр. частках краіны.

Агульная афарбоўка алiўкавая, выразнае брыво. Вельмi падобная да трысняговай, балотнай і індыйскай чаротавак. Прапорцыi махавых не заўсёды дазваляюць беспамылкова адрознiць ад iншых вiдаў. Голас: спеў з хрыплымi тонамi i вялiкай колькасцю iмiтацый галасоў iншых птушак. Больш павольны i мяккі, чым спеў балотнай чаротаўкі. Позыў — прарэзлівае «чек-чек». Даўжыня цела 12,5 см, размах крылаў 17-19 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: