Сініца вялікая

Сямейства

Лацінская назва: Parus major
Ангельская назва: Great tit
Руская назва: Синица большая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: 3 групы афарбоўкi (31 падвiд). 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым верхам — у цэнтр. Азіі (напр., P.m.bokharensis— Забайкалле, цэнтр. Азія), або аліўкава-зялёным верхам (напр., P.m.wladiwostokensis— Д. Усход). Еўрапейская група majorз жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам — у Зах. Палеарктыцы.У Еўропе вылучаюць:P. m. major – большая частка еўрапейскага арэала, М. Азiя, цэнтр. Азiя; P. m. newtoni – Брытанскія а-вы; P. m. excelsus – Пд Пiрэнейскага п-ва;P. m. corsus – Сардзінія і Корсіка; P. m. aphrodite – паўд. Грэцыя, Крыт, Кіпр, Балеары.

Біятоп: розныя тыпы дрэвастояў (ад садоў, паркаў і алеяў сярод палёў да вялікіх лясоў, у гарах — да верхняй мяжы лесу), ахвотней — у лісцевых і змяшаных лясах, чым у сухіх барах, а таксама ў населеных пунктах i гарадах.

Гняздо: у дупле (як у натуральным, так і ў штучным, на вышынi 0,5-12 м); часам у іншых дзірках (шчылiны ў скалах, норы, будынкi). Знешняя частка з няшчыльна ўкладзенага зялёнага моху з прымессю сухой травы (часам толькi мох). Унутраная частка — з касмыкоў воўны, валосся, шэрсці і пуху (часам з прымессю пёраў), добра пераплеценых паміж сабой. Унутраныя памеры залежаць ад прасторнасці месца, у якім знаходзіцца гняздо. d = 5,0-6,0 см, h = прыбл. 4 см.

Яйкі: 6-11 (3-14), элiптычныя, часам асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, са слабым бляскам і дробнымі светла-чырвонымі плямкамі (часам зусім белыя). Памеры: 18,0 х 13,5 мм (17,0-20,0 х 12,5-14,5 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн і Гімалаяў), а таксама Інда-Малайскі рэгіён.

Пералёты: аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе (II) III-IV, IX-X.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны і нават шматлікі аселы і качуючы ўзімку від.

/em

Чорная, блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя. Сярэднеазiяцкi падвiд увогуле без жоўтага i алiўкава-зялёнага колеру, але з белым i алiўкава-шэрым. Голас: даволi разнастайнае «цi-цi-бе, то-то-рiй», асцерагаючы «тетерерр», позыў «сiт-туi» або «пiньк-пiньк» (нагадвае берасцянку). Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 22-25 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: