Сініца сіняя

Сямейства

Лацінская назва: Cyanistes caeruleus
Ангельская назва: Blue tit
Руская назва: Лазоревка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: P. c. caeruleus – паўн. i ўсх. Еўропа; P. c. obscurus – Брытанскія а-вы; P. c. ogliastrae (сін. P. c. harterti) – Пiрэнейскі п-аў, Корсіка, Сардзінія, паўд. Грэцыя, Крыт; P. c. balearicus – Балеарскія а-вы; P. c. orientalis – ад Волгі да Урала; P. c. satunini – Крым, Каўказ, паўн. Iран; P. c. teneriffae — Канары (Гранд-Канарыя, Тэнерыфе); P. c. palmensis — Канары (Ла Пальма); P. c. ombrosus — Канары (Хiера); P. c. degener — Канары (Фуэртавентура, Ланзарот).

Біятоп: розныя тыпы змяшаных лясоў, паркі, сады, населеныя пункты i гарады. Пазбягае хваёвых лясоў (асабліва сухіх), за выключэннем Канарскiх а-воў. У Татрах даходзiць да 1100 м в.у.м., у Швейц. Альпах — да 1250 м, у Франц. Альпах — да 1700 м, у Пiрэнеях i на Каўказе — да 1800 м в.у.м.

Гняздо: у дупле (як у натуральным, так і ў штучным) з вузкай адтулінай (3-3,5 см), шчылiнах i дзірках у мурах, рэдка на зямлi або ў перабудаваных гнёздах iншых птушак. Знешняя частка з зялёнага моху з прымессю сухой травы. Унутраная частка з касмыкоў воўны, шэрсці, валосся і пуху. d = 5-6 см.

Яйкі: 10-12 (6-18), авальныя з тупым вузейшым канцом. Белыя, матавыя, з даволі рэдкімі светла-чырвонымі плямкамі (часам чорна-карычневымі), часта згушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 16,0 х 12,0 мм (15,0-17,0 х 11,5-13,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), М. Азія, Б. Усход, паўн.-зах. Афрыка, Iран, паўд.-зах. Туркменiя.

Пералёты: аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе: III-IV, IX-X.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны аселы і качуючы від.

Нiз цела аднолькава жоўты, верх галавы, крылаў i хваста ярка-блакiтны, белыя шчокi, праз вока цёмная паласа. Маладыя з жаўтаватымi шчокамi i зеленавата-карычневым верхам цела. Голас: песня — даволi доўгае, далiкатнае i хуткае «сi-цi-де-дедет-юрр». Позывы разнастайныя, напр., «сiт-цiт, цiкi-тхi, цiцьерецеце». Даўжыня цела 11-12 см, размах крылаў 18-20 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: