Папаўзень звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Sitta europaea
Ангельская назва: Nuthatch
Руская назва: Поползень обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: S. e. europaea – паўн.-ўсх. Еўропа (ад Фенаскандыi на У);S. e. caesia (сін.S. e. hoerningi, S. e. hassica, S. e. affinis, S. e. homeyeri) – цэнтр., паўд.-ўсх. і зах. Еўропа да Пiрэнейскага п-ва, усх. мяжа iдзе праз Данiю i зах. Польшчу; S. e. hispaniensis – Пд Пiрэнейскага п-ва, Марока;S. e. cisalpina (сін. S. e. siciliae) – Італія, б. Югаславія, паўд. Францыя і паўд. Швейцарыя; S. e. levantina – зах. Турцыя i Б. Усход; S. e. caucasica — Каўказ; S. e. rubiginosa – паўд.-ўсх. Расiя, паўн. Iран;S. e. asiatica – Урал. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 13 падвiдаў.

Біятоп: спелыя лісцевыя лясы, а таксама бары і вялiкiя паркі з лісцевымі дрэвамі, групы дрэў сярод палёў. На Пн часта хваёвыя лясы. Можа пасяляцца каля чалавечага жылля, узiмку карыстаецца кармушкамi. У Альпах даходзiць да 2600 м, на Каўказе — да 1800 м, на Атласе — 1850 м в.у.м.

Гняздо: у дупле (часцей за усё натуральным або пасля дзятла), шпакоўнях, на выш. 3,5-8 м над зямлёй, рэдка ў нары ў ярах або скальных шчылiнах. Улётная адтуліна прыбл. 3,5 см, заусёды аблеплена глінай або глеем (часам з прымессю гною). Подсціл з няшчыльна укладзеных тонкіх кавалкаў сасновай кары з прымессю трэсак i сухога лiсця, калi няма сасны — кара бярозы цi iншых лiсцевых дрэў.

Яйкі: 6-9 (4-13), з рознымі канцамі, асiметрычныя, белыя з даволі вялікімі, светла- ржава-чырвонымі або чырвона-фiялетавымi плямамі, часта згушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 20,0 х 14,5 мм (19,0-21,5 х 13,5-15,5 мм).

Арэал: ад Еўропы (акрамя Пн) праз паўн.-цэнтр. Азію да Сахалiна iЯпонiiiпраз паўн.-ўсх. Кiтай да паўд. АзіiiIндыi,М. Азiя, Б. Усход, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: аселы, часам паўночныя папуляцыi залятаюць на Пд i Пд-У (да 500 км).

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від. Пн краіны насяляе падвід S. e. europaea, а на Пд і З адзначаюцца птушкі пераходнай даS. e. caesia формы.

Зверху шэра-блакiтны, нiз крэмава-белы з iржавымi бакамi. Праз вока iдзе чорная паласа. Паўночна- i ўсходне-еўрапейскi падвiды з белым нiзам цела. У маладых iржавага налёту на баках няма. Часта поўзае па ствалах дрэў унiз галавой або па нiжнім баку галiн. Голас: спеў — гучнае, адрывiстае «кюй, кюй, кюй, кюй», позыў — падобна, як у сiнiцы, «сiт-сiт» i «твiт-твiт-твііт», звонка «цірр». Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 22,5-27 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: