Грычун чарналобы

Сямейства

Лацінская назва: Lanius minor
Ангельская назва: Lesser grey shrike
Руская назва: Сорокопут чернолобый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае, але некаторыя аўтары вылучаюць 2 падвiды: L. m. minor — паўд. i ўсх. Еўропа, М. Азiя, Азiя да р. Об; L. m. turanicus — ад паўд. Урала праз Каўказ да паўн. Iрака, Iрана i Афганiстана.

Бiятоп: адкрытыя мясцiны з групамi дрэў i кустоў, прырэчныя высокiя дрэвы па краях палёў, а таксама групы высокiх дрэў сярод палёў, ускрайкі лясоў, часам сады, прыдарожныя алеi i высокiя дрэвы памiж палёў. У стэпавай зоне галоўным чынам у высокiх зарасніках або ў антрапагенным ландшафце. Патрабуе сухiх i больш сонечных месцаў у параўнаннi з iншымi еўрапейскiмi грычунамi.

Гняздо: на высокім дрэве (6-18 м ад зямлi), глыбока «ўцiснутае» ў развiлцы бакавых або верхнiх галiн (часта да 4 м ад ствала). Пры адсутнасцi дрэва — ўнутры куста на вышынi 2-3 м над зямлёй. Знешняя частка з тоўстага слоя пераплеценых галiнак i карэньчыкаў; унутраная — з зялёных лiстоў, кветак i травы з прымессю карэньчыкаў. (Зялёны колер бачны праз знешнi слой). Высцiлка скупая, з сухой травы, каранёў, пёраў, шэрсцi i валосся з прымессю раслiннага пуху i коканаў насякомых, не даходзiць да верхняга краю гнязда (часта высцiлкi няма). D = 10-18 см, d = 7-9 см, H = 9,5-12 см, h = прыбл. 6 см.

Яйкi: 5-6 (3-9), крыху падоўжаныя цi авальныя, светла-зялёныя або блакiтнавата-зялёныя, радзей крэмавыя i палева-жоўтыя. Глыбокія плямы шэрыя, шэра-блакiтныя або светла-шэрыя, часцей за ўсё iх больш на шырокiм канцы i яны ўтвараюць светлае кальцо; паверхневыя — алiўкавыя, алiўкава-карычневыя або шэра-алiўкавыя. Памеры: 25,0 х 18,0 мм (21,8-29,0 х 16,0-20,3 мм).

Арэал: ад паўн. Iспанii праз цэнтр. i ўсх. Еўропу да верхняй Обi i гор цэнтр. Азii, М. Азiя, Каўказ, Б. Усход, Iрак, Iран i Афганiстан. З XIX ст. адыходзiць з Еўропы (асаблiва зах. i цэнтр.), усюды адзначаецца знiжэнне колькасцi.

Пералёты: (IV) V, (VII)VIII-IX (X).

Месца зiмовак: трапiчная i паўд. Афрыка ад паўд. Анголы i Намiбii да Мазамбiка.

Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від, пашыраны толькі на самым Пд краіны. Асабліва яўнае зніжэнне колькасці і распаўсюджання адбылося ў 1970-90 гады.

Папялiста-чорна-белы з ружовым налётам на грудзях. Падобны да вялiкага грычуна, але меншы. Чорны лоб i паласа праз вока, белае брыво адсутнiчае, на крыле адно люстэрка, у палёце больш шырокае i кароткае, чым у вялiкага грычуна. Маладыя шэрыя, крыху жаўтаватыя, без чорнага лба, але з чорнай паласой праз вока, як у вялiкага грычуна, са светлымi палосамi на спiне. Голас: спеў — цiхае, меладычнае шчабятанне з мноствам iмiтацый, позыў i асцерагальны — разнародныя гукi «чок-чок», «ку-екк-чок». Даўжыня цела 20-22 см, размах крылаў 32-35 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © С. Левы

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: