Грычун вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Lanius excubitor
Ангельская назва: Great grey shrike
Руская назва: Сорокопут серый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: L. e. excubitor (ciн. L. e. melanopterus) — большаячасткаЕўропы; L. e. homeyeri — паўд.-ўсх. Еўропаi зах.-цэнтр. Азiя; L. e. leucopterus — еўрапейска-сiбiрскаепамежжа. Акрамятаго, вылучаеццаяшчэ5 падвідаў.

Бiятоп: групывысокiхдрэўсяродпалёў, ускрайкісухiхбароўпаблiзупагоркаўi палёў, часамтарфянiкi зрэдкiмi дрэвамi, паркi, сады, часампаблiзучалавечагажылля. Выкарыстоўваеслупыi лiнii электраперадачякпрысадыдляпадпiльноўванняахвяр, асаблiвакалядрэўi кустоў. У гарах не перавышае 1000 м в.у.м., на Алтаi даходзiць да 2500 м в.у.м.

Гняздо: «уцiснутае» у развiлцы тоўстых, бакавых галiн, звычайна на вышынi 5-8 м (выпадкова больш нiзка — напр., на карлiкавых соснах). Знешнi слой са шчыльна сплеценых тоўстых каранёў з прымессю раслiннага пуху (якога няма ў iншых грычуноў), унутраны — з сухiх сцёблаў травянiстых раслiн, а таксама карэньчыкаў i завялых раслiнных валокнаў. Высцiлка толькi на дне латка — шчыльны i тоўсты слой воўны i раслiннага пуху (часам з прымессю карэньчыкаў, кветак, кавалкаў кары i пёраў). D = 13-25 см, d = 8-10 см, H = 7-15 см, h = 6-10 см.

Яйкi: 5-7 (3-9), пераважна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом. Колер зменлiвы ў адной i той жа кладцы, звычайна светла-зялёныя з рознымi адценнямi (светла-зялёныя, жаўтавата- або шэра-зеленаватыя аж да блакiтнаватых). Рэдкiя плямы па ўсёй паверхнi: глыбокія — светла-шэрыя, паверхневыя — шэра-алiўкавыя, алiўкавыя, пурпурова-шэрыя, жоўта-пясчаныя, iржава-карычневыя. Памеры: 27,5 х 20,0 мм (23,0-31,5 х 18,0-21,0 мм).

Арэал: зах., цэнтр. і ўсх. Еўропа (акрамя Пд), Азiя (акрамя крайняй Пн, ад Каспiйскага м. на Пн-У праз Казахстан, Цянь-Шань, паўн. Манголiю да Сахалiна i Анадырскага зал.) i паўн. частка Паўн. Амерыкi.

Пералёты: аселы. Папуляцыi з Пн арэала пералётныя (III-IV, IX-X).

Месца зiмовак: у Еўропе i Азii ў межах гнездавога арэала i на Пд ад яго, у цэнтр. i паўд. частках Паўн. Амерыкi.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні, мігрыруючы від, на большай частцы тэрыторыі сустракаецца і зімой. Птушкіз Пд-Украіны маюць рысы L. e. homeyeri, на астатняй тэрыторыі пашыраны L. e. excubitor.

Параўнальна вялiкiх памераў, бела-чорна-папялiсты. Над чорнай паласой, якая праходзiць праз вока — белае брыво. На крыле, у залежнасцi ад падвiду, два альбо адно люстэрка. У самкi на грудзях карычневы налёт, а чорны колер з карычневым адценнем. Маладыя могуць быць падобныя да самца альбо самкi (параўн. з 283). Голас: спеў з хрыплых крыкаў, асцерaгaльны і позыў разнародныя, напрыклад, падобна, як сарока — прарэзлiвым «чэк-чэк, эк-эк», альбо прарэзлiвым, высокiм «труйi-ii». Даўжыня цела 23-26 см, размах крылаў 30-36 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: