Арэхаўка

Сямейства

Лацінская назва: Nucifraga caryocatactes
Ангельская назва: Nutcracker
Руская назва: Кедровка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: N. c. caryocatactes – у Еўропе; N. c. macrorhynchos – на Урале і далей на У да Цiхага ак. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 8 падвiдаў.

Біятоп: вялікія старыя хваёвыя лясы з перавагай елак, прымессю пiхты і густым падростам, у тайзе — з еўрап. кедра i лiстоўнiцы. У Альпах даходзiць да 2300 м в.у.м.

Гняздо: амаль заўсёды на хваёвым дрэве ў развілцы галін каля ствала (звычайна пад прыкрыццем звісаючых галінак), 3-8 м над зямлёй. Слаістае: знешняя частка ў форме шара з выступаючымі па-за гняздо галінамі (галоўным чынам яловыя, з каранямi, травой, таўшчыня каля 3 см), цэнтр. частка — з перагнiлай драўнiны i моху (таўшчыня 8 см), унутраная частка — з травы і лішайнікаў, каранёў, часам з прымессю лыка і пёраў. D = прыбл. 30 см, d = 10-15 см, H = 15 см, h = 5-8 см.

Яйкі: 3-4 (2-5), пераважна вельмі падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або слаба падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом (абодва тыпы могуць знаходзiцца адначасова ўадной кладцы). Светла-блакітныя, блакiтна-шэрыя з зеленаватым адценнем. Толькі паверхневыя, густыя і вельмі дробныя аліўкава-карычневыя плямкі, альбо падвойныя: глыбокія — шэра-папялістыя, паверхневыя — аліўкава-карычневыя, дробныя і больш густыя. Памеры: 34,0 х 24,0 мм (32,0-36,0 х 23,0-26,0 мм).

Арэал: разарваны; Балканы, горы Дынар i Альпы, Карпаты, Судэты, Рудава, Шумава i на З праз Цюрынгскi Лес да Ардэн i ад Пд Скандынавii праз Польшчу, балтыйскiя краiны, Беларусь,паўн-зах. Расію да Цiхага ак., Японii i Тайваня. Ізаляваны арэал ад Гiмалаяўда паўн.-зах. Кiтая.

Пералёты: аселая, качуючая, усходніпадвід інвазійна залятае на З (VIII-XI), калінехапаеежы.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, у Казахстане і амаль усёй Еўропе.

Беларусь:рэдкі на гнездаванні і зімуючы від. Аддае перавагу ялова-лісцевым узлескам з рэдкімі высокімі ялінамі. Прадстаўлены падвідам N. c. сaryocatactes, але вядомыя таксама залётыз УN. c. мacrorhynchos.

Паводзінамі і велічынёй крыху падобная да сойкі. Адрозніваецца выразнай афарбоўкай: карычневая з мноствам кроплепадобных белых плямак i характэрным белым заканчэннем адносна кароткага хваста. У палёце добра бачнае белае падхвосце, шырокiя крылы i вялiкая галава. Маладыя больш светлыя i з меншай колькасцю плямаў. Моцная дзюба выразна адрознiвае еўрапейскi падвiд ад азiяцкага, якi часам залятае да нас. Голас: хрыплае, прарэзлівае «крре-крре-кррре», адзiночнае «хрррек». Даўжыня цела 28-33 см, размах крылаў 52-60 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © В. Юрко

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: