Грак

Сямейства

Лацінская назва: Corvus frugilegus
Ангельская назва: Rook
Руская назва: Грач

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: у Еўропе толькі C. f. frugilegus — ад Iспанii i Вялiкабрытанii да Алтая; C. f. pastinator — Азiя (ад Алтая да Японii i ўсх. Кiтая).

Біятоп: групы дрэў сярод палёў паблізу рачных далін, лугоў і сельскагаспадарчых земляў, а таксама высокія дрэвы ў населеных пунктах; на Пд-У таксама зараснікі трыснягу паблізу культурных ландшафтаў. У Карпатах даходзiць да 700 м в.у.м. У Азii сустракаецца да вышынi 2000 м в.у.м.

Гняздо: у калоніі; на верхавінах высокіх дрэў, на тонкіх галінах, якія разыходзяцца ў бакі (на Пд-У таксама ў зарасніках чароту паблізу калоній чаплевых). Слаістае: знешняя частка з сухіх галін у форме паўшар’я, наступны слой з зямлі, змешанай з каранямі, травой і мохам, унутраная — шырокая i неглыбокая чаша, высланая травой, мохам, пер’ем, лiсцем, паперай i г.д. D = 18-24 см, d = 11-14 см, H = 8-11 см, h = 4-6 см.

Яйкі: 2-5 (1-7), вельмі падоўжаныя з завостраным канцом. Светла-блакітныя, зеленавата-блакiтныя (радзей аліўкава-карычневыя) з карычнева-ржавымі, чорна-алiўкавымi і карычневымі плямамі. Памеры: 40,0 х 29,0 мм (36,0-43,0 х 25,0-30,0 мм).

Арэал: ад Iспанii, Францыi i Брытанскіх а-воў праз цэнтр. і ўсх. Еўропу, цэнтр. і ўсх. Азіі да Японii i ўсх. Кiтая.

Пералёты: у паўд. і зах. частках арэала — аселы, у iншых – пералётны (II)III(IV), IX-X(XI).

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала i на Пд ад яго (цэнтр., зах. і паўд. Еўропа, паўд. Азія, паўн. Афрыка.

Беларусь: шматлікі на гнездаванні і зімуючы від.

Чорны з пурпурова-фiялетавым бляскам, са светлай неаперанай плямай каля асновы дзюбы i спераду галавы. Маладыя без бляску, галава цалкам апераная, ад шэрай вароны адрознiваецца больш тонкай, плоскай дзюбай. Часта сустракаецца ў вялiкiх чародах (звычайна разам з каўкамі). Голас: карканне крыху больш хрыплае i насавое, чым у чорнай вароны, гучыць больш як «карр», чым «кра». Даўжыня цела 44-50 см, размах крылаў 81-100 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © А. Сербун| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: