Варона шэрая

Сямейства

Лацінская назва: Corvus corone
Ангельская назва: Hooded crow
Руская назва: Ворона серая

Голас можна праслухаць тут:

Біятоп: адкрытыя тэрыторыi з купiнамi дрэў, ускрайкі дрэвастояў паблізу вільготных лугоў і палёў, засяляе i гарады. У Карпатах даходзiць да 800 м в.у.м.

Гняздо: паблізу вершаліны або ў кроне высокіх дрэў з густой кронай, у развілцы тоўстых галін ля ствала. Слаістае: знешняя частка з густа, але няшчыльна ўкладзеных галін(іх канцы выступаюць па-за гняздо ў розных кірунках), потым ідзе слой зямлі з прымессю травы і моху, унутраная — з шэрсці і травы. D = 20-24 см, d = 12-15 см, H = 10-14 см, h = 6-9 см.

Яйкі: 4-5 (3-7), падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, блакiтнаватыя, зеленавата-блакітныя да алiўкава-зялёных з карычнева-ржавымі, аліўкавымі альбо фіялетава-папялістымі плямамі. Памеры: 43,0 х 31,0 мм (36,0-46,0 х 26,0-33,0 мм).

Пералёты: пералётная і качуючая (II)III-IV, (IX)X-XI, асаблiва вандроўныя паўночныя i паўночна-ўсходнія папуляцыi.

Месца зімовак: у зах. і паўд. частках арэала.

Беларусь:адзін з найбольш звычайных відаў на гнездаванні і зімоўцы.

Меншая за крумкача, адрознiваецца роўным заканчэннем хваста (у палёце) i больш слабай дзюбай. Чорная з шэрай спiнай i нiзам цела. Голас: глыбокае, чыстае i гучнае, паўтараемае па некалькі разоў, «краа», радзей больш ціхае «кiррк, аррк», гучыць часам больш мякка, увесну ціхае шчабятанне. Даўжыня цела 44-49 см, размах крылаў 86-104 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © М. Варабей

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: